Знайсці
30.04.2024 / 12:239РусŁacБел

Дарадца прэзідэнта Літвы прапанаваў скараціць патокі беларусаў, што прыязджаюць у краіну

Як сцвярджае дарадца прэзідэнта Кястуціс Будрыс, неабходна знайсці рашэнні, якія абмяжоўваюць плынь грамадзян Расіі і Беларусі, якія прыбываюць у Літву. Аднак гэта неабходна зрабіць, выразна вылучыўшы прадстаўнікоў беларускай апазіцыі, піша Delfi.lt.

Віленскі ўніверсітэт. Фота: «Наша Ніва»

«Прэзідэнт [Наўседа] кажа, што дзейнасць, якую вядуць супраць нас беларускія службы, дазваляюць нам аднолькава ацэньваць усіх грамадзян замежных краін — Расіі і Беларусі — якія перасякаюць мяжу», — заявіў Будрыс у эфіры радыёстанцыі Žini rad radijas. «(Патокі неабходна) істотна абмежаваць і скараціць, бо цяпер яны занадта вялікія. І тое, што кажуць наша разведка і контрразведка, трэба да гэтага паставіцца сур'ёзна», — сказаў ён.

Пры прыняцці рашэнняў аб абмежаванні патокаў з Расіі і Беларусі неабходна вылучыць прадстаўнікоў беларускай апазіцыі.

«Не чапаць пытанні, якія ніхто не ставіць пад сумнеў — беларускую апазіцыю, людзей, якія ўжо знаходзяцца тут, у якіх ужо ёсць часовы від на жыхарства ў Літве, якія ствараюць сем'і. І перастаць запалохваць іх цяжкімі наступствамі ў мэтах палітычнага маніпулявання», — падкрэсліў ён.

На мінулым тыдні Сейм Літвы прыняў рашэнне ўхваліць папраўкі да закона, накіраваныя на падаўжэнне нацыянальных санкцый супраць грамадзян Расіі і Беларусі яшчэ на год і ўзмацненне жорсткасці надгляду беларусаў, якія прыбываюць у краіну. Аднак у ходзе пасяджэння дэпутаты Сейма вырашылі не разглядаць прапанову кансерватара Аўдронюса Ажубаліса пра пазбаўленне грамадзян Расіі і Беларусі выдаванага ім дазволу ў на жыхарства ў выпадку, калі гэтыя асобы выязджаюць на радзіму часцей за адзін раз на тры месяцы.

Хоць гэтая прапанова была прадстаўлена ў ходзе пасяджэння, з-за адсутнасці кворуму прапанова не была прынята да разгляду.

Чытайце таксама:

Літва прадоўжыла санкцыі супраць грамадзян Беларусі. Ёсць таксама новыя візавыя абмежаванні

Літва не збіраецца закрываць яшчэ адзін пункт пропуску на мяжы з Беларуссю

Літва ўручыла Беларусі ноту пратэсту з нагоды заяваў Церцеля

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

label.reaction.like
6
label.reaction.facepalm
3
label.reaction.smile
1
label.reaction.omg
2
label.reaction.sad
1
label.reaction.anger
9
2
Gorliwy Litwin /адказаць/
01.05.2024
Žvir , згодны цалкам. Яна толькі віленчукам літвінам цікавая. А прыдняпроўскіх беларусы яе люта ненавідзчць 1000 гадоў
1
ПТУшнику на заметку/адказаць/
01.05.2024
Петя. Минск 2024., у этой, как ты выразился «стране с отсталым экономическим развитием», ВВП на душу населения (PPP) в два раза выше чем у Беларуси, и даже выше чем у Польши.
1
Кастусь/адказаць/
01.05.2024
Boba , а чем вы лучше африканцев или азиатов? Они хотя бы лучше и продуктивнее работают и за меньшие деньги.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031