Знайсці
30.04.2024 / 13:018РусŁacБел

Беларускі мільянер Юрый Мельнічак прагназуе крызіс у ІТ і дэглабалізацыю сусветнай эканомікі

Адзін з самых паспяховых беларускіх ІТ-бізнэсменаў мільянер Юрый Мельнічак у новым выпуску праграмы «Ноч з Чалым» выказаў сваё стаўленне да ПВТ, ацаніў становішча ў ІТ-індустрыі і спрагназаваў далейшае развіццё сусветнай эканомікі.

Юрый Мельнічак. Скрын відэа chaly_live / YouTube

ПВТ — гэта добра

Юрый Мельнічак лічыць, што першапачаткова Парк высокіх тэхналогій быў арыентаваны на вялікія аўтсортынгавыя кампаніі, у якіх стабільныя бізнэс-мадэлі. Бізнэсмен згадвае, што з прыходам у Парк Усевалада Янчэўскага было праведзена апытанне вялікай колькасці людзей з ІТ-індустрыі, і ПВТ «адчыніў свае дзверы для стартапаў».

Бізнесмен згадвае, што акрамя падатковых ільгот, у ПВТ былі і іншыя асаблівасці вядзення бізнэсу. Напрыклад, можна было складаць дамовы на англійскай мове.

Мельнічак адзначае, што ПВТ першапачаткова быў арыентаваны на кампаніі, якія працуюць на экспарт. Адносна заўваг пра тое, што Парк не аказаў уплыву на развіццё традыцыйных галін айчыннай прамысловасці, як гэта прадугледжваў указ аб яго стварэнні, бізнэсмен заўважае, што «гэта пытанне знаходзіцца недзе паміж Адміністрацыяй прэзідэнта і ПВТ».

«Я лібертарыянец. Лічу, што [калі] ВУП ідзе, падаткі плацяцца, людзі атрымліваюць заробкі, расце ўнутранае спажыванне, то гэта добра», — адзначае Мельнічак і нагадвае, што сам Чалы звязваў рост колькасці бараў з крафтавым півам і барбершопаў з развіццём ІТ-індустрыі.

Што рабіць беларусам?

На пытанне, як беларусам весці бізнэс у існуючых абставінах ізаляцыі ад усяго свету, Мельнічак адказвае, што ў іх ёсць толькі дзве магчымасці — «ці з'язджаць, ці цярпець».

Які стан сусветнага ІТ

На погляд бізнэсмена, у глабальным ІТ — крызіс. Аб наяўнасці крызісных з'яваў сведчаць звальненні ў такіх тэхналагічных гігантах, як Google і Facebook.

«Мае сябры з Google гавораць, што проста цяпер прадукцыйнасць іх працы вырасла ўдвая. Чакаецца, што на працягу наступных 10 гадоў рост будзе ў 10 разоў. Пытанне ў тым, ці будзе эластычны попыт, ці патрэбна нам будзе ў 10 разоў больш праграмных прадуктаў. Для таго, каб быў эканамічны эфект, неабходна, каб таксама вырасла спажыванне».

Але гэта немагчыма. Як тлумачыць Мельнічак, «якія б крутыя фільмы не былі, глядзець іх у 10 разоў больш не атрымаецца таму што трэба яшчэ спаць. Час спажывання можа максімальна павялічыцца ў два разы».

У выніку, па прагнозах бізнэсмена, не трэба будзе такая значная колькасць праграмістаў.

На сітуацыю ў галіне моцна ўплывае штучны інтэлект, які павялічвае прадукцыйнасць працы і прыводзіць да росту канкурэнцыі ў сферы ІТ.

На погляд Мельнічака, у выйгрышы могуць быць «людзі, якія разумеюць, не як зрабіць праграмны прадукт, а які менавіта праграмны прадукт».

Таму тым, хто хоча атрымаць «вертыкальны ліфт», раіць бізнэсмен, «неабходна шукаць нейкія свае нішы». Тым больш, што для гэтага стала больш інструментарыя.

«Калі нехта хацеў зрабіць праграмны прадукт і не ведаў, як наймаць праграмістаў, то цяпер той час, калі ўжо праграмістаў можна не наймаць», — адзначае Мельнічак.

Што будзе з сусветнай эканомікай?

Мельнічак падзяліўся сваімі назіраннямі аб першых прыкметах разрыву эканамічных сувязей не толькі ў адносінах да Расіі і Кітая, але і паміж ЗША і Еўропай.

Ходзяць пагалоскі, што ЗША пасля прэзідэнцкіх выбараў могуць увесці гандлёвыя тарыфы супраць Еўропы, што Сусветная гандлёвая арганізацыя «накрываецца». Акрамя гэтага сярод амерыканскіх палітыкаў растуць сумневы наконт таго, ці варта ЗША займацца арганізацыяй бяспекі сусветных марскіх шляхоў.

На рост рызыкі разрыву эканамічных сувязей, як адзначае бізнэсмен, ужо адрэагаваў венчурны капітал, які «пачынае больш глядзець на свой рэгіён, бо думае на доўгі перыяд».

Вынікам дэглабалізацыі для простых жыхароў, заўважае Мельнічак, стане пагаршэнне якасці тавараў і рост іх кошту.

Чытайце таксама:

Экспарт ПВТ за мінулы год упаў на паўмільярда даляраў

«Прычына продажу — узрост уласнікаў». Самыя дарагія бізнэсы, якія прадаюць у Беларусі

Юрый Мельнічак чамусьці знік з «дошкі гонару» ПВТ

«Мэйнстрым айцішкі ўжо з’ехаў». Вядомы венчурны інвестар — пра тое, што чакае беларускі ІТ-сектар

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
10
Ха-ха
7
Ого
9
Сумна
15
Абуральна
6
1
Common sense /адказаць/
30.04.2024
Ну прямо как 100 лет назад. С появлением автомобилей извозчики остались без работы? Нет,создались новые рабочие места. С появлением ткацких станков ткачихи остались без работы? Нет,создались новые рабочие места. Одежда стала дешевле. Хотя по его логике можно было бы сказать,что никто не купит вторую куртку если одна уже есть. В общем так себе прогнозист. Хотя конечно при переходе на новый уровень наверняка какой-то кризис будет.
0
гуглер/адказаць/
01.05.2024
Пытается сбить цены на зарплаты программистов еще больше. Уже совсем оборзел "предприниматель", нанимает в Rainbow AI работать за бесплатно. Даже без минималки. Хватит уже наглеть, Юра. Мечтать продлить свою жизнь за счет здоровья других это прекрасно.
02.05.2024
Генри Форд был умным. Он продавал машины рабочим с его завода. Это же связанные экономические процессы. Когда уходит работодатель как Foxconn, то остается позади "пустота" как это произошло в городе Наньнин в Китае.

"Apple's iPhone factory shift has left a ghost town behind in China": "A local man told the report the plant required massive resources to go with its 50,000 employees. This included 60 tons of rice per day, as well as 280 pigs, 1.2 million eggs, and 80,000 chickens." (appleinsider) 50 тысяч сотрудников что потребляли ежедневно 60 тонн риса, 280 свинев, 1.2 миллиона яиц и 80 тясяч куриц, что поставляли местные предприятия и может частники так что деньги крутились возвращаясь обратно.

Когда я работал программистом на заводе в начале 2000х то там не было scrum "церемоний" что сродни религии. Вот это раздражает. Пустая трата времени.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031