Знайсці
30.04.2024 / 14:471РусŁacБел

Эдуарду Бабарыку могуць дадаць год зняволення

Адміністрацыя Бабруйскай папраўчай калоніі № 2 ініцыявала супраць палітвязня Эдуарда Бабарыкі новую крымінальную справу, піша «Белсат».

Эдуард Бабарыка. Фота: Белсат

Гэтым разам яго абвінавацілі ў парушэнні артыкула 411 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь — злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі. Пакаранне — год пазбаўлення волі.

Эдуард Бабарыка адбывае пакаранне ў Бабруйскай папраўчай калоніі № 2, ён пакараны 8 гадамі зняволення. З улікам знаходжання ў СІЗА Эдуарду Бабарыку застаецца правесці за кратамі каля 4,5 гадоў. У выпадку, калі ён будзе прызнаны вінаватым паводле артыкула 411 КК РБ, агульным тэрмін яго зняволення павялічыцца на адзін год.

18 ліпеня 2020 года Эдуарда Бабарыку затрымалі разам з бацькам, Віктарам Бабарыкам, калі яны накіроўваліся ў ЦВК здаваць сабраныя подпісы для рэгістрацыі ў якасці кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктара Бабарыкі. Эдуарда абвінавацілі па трох артыкулах — 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), 243 (ухіленне ад выплаты сум падаткаў і збораў), а таксама 130 (распальванне варожасці). Суд пакараў яго пазбаўленнем волі на 8 год.

@nashanivanews Новая бяда ў сына Віктара Бабарыкі Эдуарда #бабарико#викторбабарико#беларусь#беларусьновости#политика#нашаніва#навіны#беларускаямова♬ оригінальний звук - Classical Music

Эдуард Бабарыка яшчэ можа абскарджваць дзеянні адміністрацыі калоніі, але практыка апошніх год сведчыць, што такія дзеянні не маюць перспектывы.

Чытайце таксама:

Эдуарда Бабарыку трымаюць у ПКТ, каб пасля перавесці ў турэмныя ўмовы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
33
0
Влад/адказаць/
30.04.2024
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031