Знайсці
09.01.2024 / 18:532РусŁacБел

Завод «Луч» выпусціў серыю гадзіннікаў, прысвечаную Міхалу Клеафасу Агінскаму

Новы год Мінскі гадзіннікавы завод «Луч» пачаў з новай лімітаванай серыі. Крыніцай натхнення для дызайнераў стаў кампазітар, аўтар знакамітага паланэза «Развітанне з Радзімай» Міхал Клеафас Агінскі. Усяго такіх гадзіннікаў выпусцілі 200 штук, піша Onliner.

 

Унікальны нумар кожнага экзэмпляра выгравіраваны на задняй паверхні, але самае цікавае і каштоўнае — у іншых дэталях. На раменьчыку выціснуты фрагмент «Развітання з Радзімай», а цыферблат выкананы на аснове кішэнных гадзіннікаў XVII стагоддзя з элементамі фамільнага гербу Агінскіх.

На паверхні гадзінніка — з адваротнага боку — можна ўбачыць партрэт самога кампазітара.

Як паведамілі «Анлайнеру», у продаж гэтая калекцыя павінна паступіць 9 студзеня. Купіць гадзіннікі можна і ў інтэрнэце, і ў фірмовых крамах сеткі «Луч». Кошт — 419 рублёў.

Чытайце таксама:

На аўкцыён выставілі гадзіннік «Луч» з выявай Белага дома і прысвячэннем Білу Клінтану

У Мінску адкрыўся новы музей — з дзвюма сотнямі мадэляў гадзіннікаў ФОТЫ

«Шансуе», «гаварыць» і «тутэйшы». Завод «Прамень» выпусціў калекцыю гадзіннікаў, прысвечаную беларускім дыялектам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
5
як была/адказаць/
09.01.2024
гаўном, так і застаецца, прадукцыя завода «лучь». піхаюць адзін і той жа кварцавы кітайскі механізм, скапіяваны з японскага 1980х гадоў, у розныя па заказе зробленыя ў кітаі самыя танныя карпусы, і ставяць цану па 500-700 рублёў. А іх усё роўна ніхто не купляе.
2
Эждирп/адказаць/
09.01.2024
Ну, някепска.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031