Знайсці
29.04.2024 / 10:29РусŁacБел

«Іліяда» Гамера ўпершыню выходзіць па-беларуску

У выдавецтве «Энцыклапедыкс» выйшаў з друку першы том «Іліяды» Гамера, які ўключае 12 з 24 песень старажытнай гераічнай паэмы. Пераклад са старагрэцкай мовы здзейсніў філолаг і паліглот Лявон Баршчэўскі, паведамляе bellit.info.

«Іліяда» — гэта міфалагічна-гераічны эпас, які быў створаны прыкладна ў сярэдзіне 8 ст. да н.э. і прыпісваецца паўлегендарнаму грэцкаму песняру Гамеру. Сюжэт паэмы будуецца на эпізодзе Траянскай вайны, якая, паводле сведчання большасці сучасных гісторыкаў, магла мець месца на мяжы 13 і 12 ст. да н.э.

Няштатны супрацоўнік выдавецтва Зміцер Колас запрашае ў краму па новыя кнігі — «Іліяда» Гамера і «Мастацтва філасофствавання» Бертрана Расэла. Навінкі можна купіць ў Менску ў ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42. Час працы з пн-пт з 11 да 18.30, сб з 11 да 17, нд з 11 да 16.

Гамер «Іліяда» — 45 руб.
Б. Расэл «Мастацтва філасофствавання» — 23 руб.

Кнігі таксама ўжо можна купіць у Акадэмкнізе ў Мінску (пр. Незалежнасці, 72), а неўзабаве маюць з’явіцца на kniger.by з перасылкай па ўсім свеце.

Першы пераклад «Іліяды» Гамера здзейсніў мовазнаўца, культурны і палітычны дзяяч Браніслаў Тарашкевіч у 1920-30-х гадах, урыўкі з якога з’яўляліся ў перыёдыцы. На жаль, пераклад цалкам не захаваўся. Пераклад 2 песень з 24 друкаваўся ў томе «Выбранае» Браніслава Тарашкевіча, які выходзіў у 1991 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура».

Чытайце таксама:

У маі выйдзе культавы раман Стывена Кінга па-беларуску і яшчэ дзве кнігі

Прэцэдэнт: двухтомнік Дуніна-Марцінкевіча выключылі са спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў

У Расіі выпусцілі кнігу пра рэжысёра Пазаліні і замазалі чорным усе згадкі пра яго гомасэксуальнасць ФОТАФАКТ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031