Знайсці
30.04.2024 / 12:127РусŁacБел

Дабрачынныя фонды абвясцілі збор на летнія вакацыі для дзяцей палітвязняў

Традыцыйная дзіцячая акцыя ладзіцца сёлета праектам «Хуткая гуманітарная дапамога», куды ўваходзяць фонды «Байсол», «Байхелп», «Краіна для жыцця», Dissidentby i Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой. Гэта збор перад вакацыямі, накіраваны на тое, каб беларусы не пачуваліся пакінутымі.

«Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначаецца штогод 1 чэрвеня. Гэты дзень нагадвае пра неабходнасць падтрымання ўмоваў для шчаслівага і бяспечнага дзяцінства кожнага дзіцяці. Цягам вось ужо чатырох гадоў напярэдадні гэтага дня стартуе акцыя для дзяцей палітвязняў. Штораз мы нагадваем грамадскасці, з якімі выклікамі і цяжкасцямі сутыкаюцца сем’і палітвязняў з дзецьмі. У многіх сем’ях сродкаў хапае толькі на тое, каб закрыць базавыя патрэбы.

За ўсю гісторыю дзіцячых акцый на сайце фонду «Байсол» было падтрымана больш за 1600 заявак», — кажуць арганізатары.

Па выніках акцыі на кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачаная дапамога 100 еўра. Пакуль заяўленая сума — 20 000 еўра. Заяўкі будуць прымацца па 19 мая ўключна.

Каб атрымаць дапамогу, трэба запоўніць форму.

Дапамагчы дзецям палітвязняў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
1
каркуша/адказаць/
30.04.2024
Упс ,ей ужо у дадатку новай беларусi збiраюць на адпачынак. Хопiць на усiх 
2
Прашчайце/адказаць/
30.04.2024
Не дам больш ні цэнта
30.04.2024
Мусіць зусім добра справы, злезлі з лукашэнкаўскай халявы, прасралі эўрапейскую, зараз дурнеў паскубем. Дзе вашыя фонды зарэгістраваныя? У польшчы? Колькі падаткаў трэба аплаціць с дабрачыннасці? Чаму гэта вы мае дарагія грошы збіраеце, а не адпраўляеце дзяцей па абмену? Чамусьці 30 год таму школьнікі у італію ездзілі без усякіх фондаў, проста да італьянцаў?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера