Знайсці
30.04.2024 / 18:503РусŁacБел

Ці правільна, калі падлетак падае ў суд на бацькоў? У тыктоку разгарэліся бурныя дыскусіі

Гамяльчанка сказала свайму сыну, што той тоўсты. Той падаў на яе ў суд. І выйграў! Гэтая навіна выклікала бурнае абмеркаванне. Каментатары разышліся ў меркаваннях. А на чыім баку вы?

Ролік у тыктоку з навіною пра тое, што ў адказ на заўвагу маці і ўмяшальніцтва айчыма апошні падаў на іх у суд і выйграў справу, выклікаў шмат палярных каментароў.

Удакладнім, што айчым, па заключэнні суда, нанёс хлопцу лёгкія цялесныя пашкоджанні — моцна накруціў вуха. Менавіта мужчыну аштрафавалі на 1200 рублёў. У падрыхтоўцы позвы сыну дапамог яго родны бацька.

Ці правільна зрабіў падлетак?

Частка каментатараў лічыць, што дзеці павінны паважаць бацькоў, асуджаюць учынак хлопца і падтрымліваюць метады выхавання айчыма.

Асобныя параўноўваюць учынак хлопца з учынкам Паўліка Марозава, прапануюць бацькам ад яго адмовіцца і аддаць у дзіцячы дом.

Да таго ж, як пішуць у каментарах, штраф будзе выплачаны з бюджэту сям'і, што адаб'ецца і на самім хлопцу.

Некаторыя лічаць, што бацька зрабіў няправільна, умяшаўшыся ў чужую сям'ю, і цяпер, пасля таго, што здарылася, ён павінен узяць хлопца да сябе.

Заўважна, што каментароў у падтрымку хлопца не так і шмат. Людзі дапускаюць, што ў сям'і маглі быць напружаныя, таксічныя адносіны, асуджаюць айчыма, які падняў руку на пасынка.

А якое ваша меркаванне?

Чытайце таксама:

Гамяльчанка сказала свайму сыну, што той тоўсты. Той падаў на яе ў суд. І выйграў! 

Жыцьцё і сьмерць Паўліка Марозава

Беларускі Паўлік Марозаў за свае даносы атрымаў пуцёўку ў «Артэк», але і яго лёс склаўся трагічна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
2
Шыхт/адказаць/
30.04.2024
Вы нам не загаворвайце зубы. Чаму няма рэакцыі Ціханоўскай на стукацтва на беларусаў свайго найміта Сахашчыка? Хто панясе адказнасць за ягоны паклёп на беларускіх патрыётаў?
0
ахвяра хатняга гвалту/адказаць/
30.04.2024
канечне правільна. канечне на баку падлетка.
2
светлана светличная/адказаць/
30.04.2024
не чапайце сьвету - сьвета белая і пухнатая, ні ў чым не вінаватая
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031