Знайсці
21.05.2024 / 12:02157РусŁacБел

Пракоп'еў пералічыў 12 ілюзій, з якімі трэба развітацца беларусам

У чым іх сутнасць?

Напярэдадні выбараў у Каардынацыйную раду ўкраінскі блогер Аляксандр Рыкаў (BalaganOFF) зладзіў дэбаты паміж Паўлам Латушкам і Вадзімам Пракоп'евым.

У сваім уступным слове Пракоп'еў прапанаваў «практыкаванне для дарослых», без якога, па яго словах, немагчымы шлях да свабоднай еўрапейскай Беларусі — пазбавіцца ілюзій.

«Першая ілюзія — «нас чакае спецыяльная ваенная аперацыя, і вызваленне Беларусі пачнецца з Украіны». Тлумачу, чаму гэта не так. Ва Украіны быў выбар: зрабіць узброеную апазіцыю з моцным палітычным цэнтрам ці дамовіцца з Лукашэнкам. Дамоўленасць з Лукашэнкам ратуе ўкраінскія жыцці. [Таму] гэтага не адбылося, мы не ідзём па гэтым шляху. Ён скончыўся летам 2022 года».

Сярод прычын, чаму так адбылося, Пракоп'еў назваў «карупцыйную гісторыю» паміж Мінскам і Кіевам, адсутнасць зацікаўленасці ЗША («Вашынгтону гэта не трэба»), і «падыход палітычнага кіраўніцтва апазіцыі да пачатку вайны зусім не ў спартыўнай форме».

Другой ілюзіяй былы рэстаратар назваў упэўненасць у тым, што «Захад спіць і бачыць, як вызваліць Беларусь. Ён у нас у саюзніках. Не хапае толькі трохі націснуць, з ім дамовіцца і ён усё зробіць».

Трэцяя ілюзія ў спісе Пракоп'ева — «упэўненасць у тым, што ў будучым у нас будзе «роў з кракадзіламі» на расійскай мяжы».

Што не так з другой і трэцяй ілюзіямі, экс-рэстаратар не патлумачыў.

А вось на чацвёртай — «мова гэта зброя» — спыніўся больш падрабязна.

Па яго словах, упэўненасць у тым, што «калі мы вывучым мову, будзе нам шчасце», разбіваецца вельмі лёгка: «Гэта прыгожая ідэалістычная ідэя. Але ўсё ж у рэальнай палітыцы так працаваць не будзе. Для таго, каб гэта зразумець, дастаткова зазірнуць у вынікі сацапытанняў унутры Беларусі. Вы вельмі выразна ўбачыце меркаванне адносна двухмоўя».

Пракоп'еў заўважыў, што яму «не вельмі падабаецца», што на пытанне беларускай мовы «сёння змешчаны акцэнт».

«Мне падаецца, што з беларускай мовай трэба было паступіць вельмі разумна, галантна, прапусціўшы яе наперад і даць ёй дарогу. Замест гэтага мы зацыкліліся на гэтым. Магчыма, у гэтым ёсць нейкія комплексы».

Падчас дэбатаў. Скрын відэа BalaganOFF / YouTube

Пятай ілюзіяй грамадскі дзеяч назваў веру ў тое, што нас чакаюць у ЕС і НАТА.

«Украіну, якая праліла тоны крыві, не чакаюць пакуль ні ў ЕС, ні ў НАТА», — коратка патлумачыў Пракоп'еў.

Шостая ілюзія — «у Беларусі цяпер проста гарачы тарфянік. Дастаткова запалку паднесці — і будзе нацыянальнае паўстанне і майдан». Але на самой справе такога няма».

Дастаткова паглядзець на сацапытанні, на факты, колькі з'ехала беларусаў і колькі сядзіць па турмах. Дастаткова замераць псіхалагічны градус барометрам. Вы зразумееце, што гэта не так», — адзначае Пракоп'еў.

Наступная ілюзія — «калі ўся перыферыя Расіі загарыцца нацыянальна-вызваленчымі рухамі, і ў Казані, і ў Махачкале, і ў Мінску падымуцца людзі, то гэта і ёсць наш шанец».

Пракоп'еў запэўнівае, чаму гэтага не будзе і запэўнівае: «Калі ў Пуціна застанецца апошні танкавы батальён, ён паедзе менавіта ў Мінск, таму што ён вядзе вайну з Еўропай».

Ілюзіяй грамадскі дзеяч таксама назваў упэўненасць у тым, што вайскоўцы, якія знаходзяцца ў Беларусі, у выпадку расійскай агрэсіі будуць абараняць незалежнасць краіны:

«Запэўніваю вас, яны зробяць так, як украінскія вайскоўцы ў Крыме. І гэта яшчэ лепшы варыянт».

Ілюзіяй Пракоп'еў лічыць упэўненасць у тым, што «ў нас ёсць лідарства, якое адпавядае задачам. У нас ёсць сапраўдны суб'ект, які ніколі не прапусціць наступнае «акно магчымасцей», нягледзячы на тое, што мы апынуліся ў гістарычным такім тамбуры чакання».

Але грамадскі дзеяч сцвярджае, што лідарства такога няма. І праверыць гэта вельмі лёгка: «Звычайна ці вайскоўцы, ці грамадзянскія пераходзяць з таго боку ў такое лідарства. Гэта самая першая прыкмета».

Пракоп'еву не хапіла адведзенага часу на тое, каб падрабязна выказаць свой погляд. Таму сутнасць апошніх ілюзій ён патлумачыў дастаткова сумбурна:

«Партызанскі і падпольны рух немагчымы без дапамогі спецслужбаў. Гарбачоў у Маскву не прыходзіць. Трэба абапірацца [на людзей] толькі ўнутры краіны. Эміграцыя не дапаможа». Гэта цалкам няправільны тэзіс.

«Лідарства вырасце ўнутры краіны. І трэба разлічваць толькі на гэта» — глупства поўнае. Каб вырасціць лідарства ўнутры краіны, спачатку патрэбна «адліга».

Далей — «Беларусь — гэта губерня Расійскай Федэрацыі». Гэта найтупейшы тэзіс, які яшчэ і прасоўваецца на Захад. Ён нам не дапамагае.

На Захадзе і так лічаць, што мы частка Расійскай Федэрацыі. Ні структура нашага грамадства, ні яго культура, ні палітычны стан не гавораць аб тым, што мы губерня Расійскай Федэрацыі. Глупства — прасоўваць такі тэзіс на Захад».

Чытайце таксама:

Пракоп'еў: Я б хацеў пазмагацца за месца мэра Мінска, але кансерватары за мяне не прагаласуюць

Пракоп'еў, Колб, Жамчужны. 400 беларусаў дадалі ў расійскую базу вышуку за тры месяцы

Пракоп'еў патлумачыў, навошта ідзе ў Каардынацыйную раду

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
72
Панылы сорам
34
Ха-ха
9
Ого
7
Сумна
13
Абуральна
28
22.05.2024
Хм, В отличии от тебя, малообразованного, я могу сравнить капитализм ибо живу можно сказать в его цитадели. Так шо иди, дедусь, читай книжки.     
0
За правду/адказаць/
23.05.2024
Голосуйте против евграфьевича, не наш он человек, не наш
Напишите свою версию почему вам не получается победить. Почитаю.
26.05.2024
За ўсю сучасную гісторыю незалежнасць сваей краіны здабывалі толькі тыя рухі якія мелі нацыянальныя сілы ці былі з імі ў кааліцыі. Іншых прыкладаў сучасная гісторыя не ведае. Калі Ізраіль здабыў сваю незалежнасць то толькі каля 30% габрэяў ў Ізраілі ведалі іўрыт. Тым не меньш было прынята рэшанне што ў Ізраілі павінна быць адна дзяржаўная мова. Уся вышэйшая адукацыя ў Ізраілі на еўрыце, сам Ізраіль даволі пасьпяховая дэмакратычная нацыянальная дзяржава. І ніхто не кажа ў Ізраілі што належыла было падтрымаць расейскую мову для "рускіх за знакам якасці". Тое самае і з усімі іншымі краінамі нават на былой савецкай прасторы, дзе ніводнай нацыянальнай мове не пагражае знікненне. Калі Беларусь жадае быць вольнай, дэмакратычнай, па сапраўднаму незалежнай і моцнай дзяржавай, то ў ёй павіна быць толькі адна дзяржаўная мова, беларуская. У Беларусі не павінна быць на дзяржаўнай службе асоб якія не валодаюць беларускай дзяржаўнай мовай. Дарэчы згодна з Трэцім Статутам ВКЛ у Княстве ўсе дзяржаўныя і духоўныя пасады займалі толькі асобы якія нарадзіліся ў ВКЛ. Чужынцам было забаронена займацца дзяржаўнай службай і нават быць святаром. Продкі добра ведалі што "рускіх за знакам якасці" да дзяржаўнай і духоўнай службы нельга дапускаць. Спадзяюся што і ў дэмакратычным руху будзе разуменне адзінства дзяржаўнай беларускай мовы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930