Знайсці
30.04.2024 / 16:4228РусŁacБел

«Усіх я ў рот **аў, і мараль вашу таксама». Расіяне расказалі, навошта пісалі даносы ў беларускі КДБ

У базе зваротаў у КДБ мы знайшлі нямала даносаў ад «неабыякавых» расіян з розных куткоў краіны-суседкі. Дазваніліся некалькім з ім, каб спытаць, навошта яны ўмешваліся ў справы Беларусі.

«У асабістым паведамленні З. тлумачыў, што «за мір»»

Ганна Чэмісава, хоць і пражывала на той момант у Маскве, патлумачыла свой зварот у КДБ у 2023 годзе проста: «Я адвучылася і хачу ў Беларусі жыць далей».

Ганна Чэмісава. Фота: WhatsApp

У сваім лісце да органаў бяспекі дзяўчына папрасіла разабрацца з жыхаром Магілёўшчыны, таму што ён, цытата: «У асабістым паведамленні тлумачыў, што «за мір», тым самым не падтрымлівае дэнацыфікацыі нацыстаў і нацысцкай ідэалогіі на тэрыторыі Украіны і не падтрымлівае незалежнасці Луганскай народнай рэспублікі і Данецкай народнай рэспублікі. Прашу зрабіць захады і правесці прафілактычную працу з ім і яго сям'ёй. Таксама ў гэтага маладога чалавека ў сацыяльнай сетцы instagram у публічнай гісторыі відэа з падтрымкай на сёння забітага нацыста і ворага руска-беларускага народа».

Дзяўчына мяркуе, што паступіла слушна.

«Беларусь зараз у палітычнай бяспецы, ёй нічога не пагражае, таму што яна пад крыльцам нашага прэзідэнта. Але пры гэтым у акопах сядзяць мае стрыечныя браты, паміраюць. Усе на спецыяльнай ваеннай аперацыі. А нехта, як гэты, адкасілі ад войска і маюць права ўзвышацца над імі? І ўзвышаць пры гэтым нацыстаў?»

Ганну не клапоціць, што цяпер яна ў спісе даносчыкаў, даступным анлайн. Хаця і расстроеная фактам, што базу КДБ, аказваецца, можна ўзламаць.

«Я ўсё зрабіла правільна, мне ні за што не сорамна. А тых, хто ўсхваляе нацыстаў, спадзяюся, яшчэ жыццё правучыць».

«Усіх я ў рот **аў, і мараль таксама вашу»

Размова з маскоўскім кіроўцам таксі Сяргеем Віннікавым атрымалася вельмі кароткай. Хаця яго данос быў досыць разгорнуты. У сваім звароце да КДБ мужчына падрабязна апісаў адзін са сваіх выклікаў: 16 сакавіка мінулага года ён прыняў заказ у жанчыны год 50-ці і павёз яе ў аэрапорт Шарамеццева.

Сяргей Віннікаў. Фота: WhatsApp

«Паміж намі завязаўся дыялог. Высветлілася, што жанчына з'яўляецца грамадзянкай Рэспублікі Беларусь. Падчас гутаркі высветлілася, што яна з'яўляецца прыхільніцай радыкальных поглядаў у дачыненні да ўлады Рэспублікі Беларусь, выказвала нацыяналістычныя погляды, тое, што ненавідзіць Расію і рускіх, улады Беларусі, падтрымлівае звяржэнне ўлады ў Рэспубліцы Беларусь»,

— Сяргей Віннікаў таксама пакінуў свае дадзеныя з абяцаннем распавесці пра сваю кліентку больш дэталёва, і далучыў рэквізіты заказа — у тым ліку мабільны нумар жанчыны.

На інфармацыю, што цяпер ён фігуруе сярод даносчыкаў, Сяргей адрэагаваў лаканічна: «Мне по**й».

«Усіх я ў рот **аў, і мараль вашу таксама. Гэтая п**да кончаная, жывёліна. Я яе давёз толькі таму, што не мог выкінуць пасярод дарогі», — дадаў таксіст і кінуў слухаўку.

«Не дайце з Беларусі зрабіць фашысцкую хахляндыю!»

Сяргей Сапрыкін з Навасібірска ў кастрычніку 2020 года выказваў спачуванне беларускім сілавікам у іх нялёгкім супрацьстаянні «рэвалюцыянерам, якія хочуць знішчыць краіну». І каб дапамагчы ім, даслаў дадзеныя аднаго з мужчын у Аднакласніках, які, па яго словах, заклікаў вешаць сілавікоў і іх дзяцей.

Сяргей Сапрыкін. Фота: vk.com

«Не дайце з Беларусі зрабіць фашысцкую хахляндыю! Гонар маю. Прапаршчык запасу спецназу ВВ МУС РФ Сапрыкін С. М.», — скончыў ён свой зварот у КДБ.

Як высветлілася, за чатыры гады Сяргей прасунуўся ў сваім жаданні змагацца з украінцамі яшчэ далей. Па словах мужчыны, ён цяпер сам на фронце.

Свае турботы за лёс Беларусі Сапрыкін аргументаваў наступным чынам:

«Русь — гэта мая радзіма. І ў тым ліку Белая Русь. Я не дазволю, каб на маёй Белай Русі распаўсюдзілася карычневая чума. Беларусы — мой брацкі народ. Мы адной крыві. І зараз я незадаволены толькі тым, што Бацьку перадалі мала ядзернай зброі. Я бы хацеў пабольш. І каб дзве ракеты ў Польшчу паляцелі — і там вырас вялікі ядзерны грыб, наўпрост у цэнтры Варшавы. Дзве ракеты хай бы паляцелі ў Рыгу. Працягваць? Такое маё слова афіцэра!»

Чытайце таксама:

Беларусы напісалі 40 тысяч даносаў? Не, гэта непраўдзівае сцверджанне

У 2020-м муж схлусіў КДБ, што жонка ўдзельнічае ў мітынгах, таму што «сям'я развальвалася»

«Я не даносіў, мы ж сябруем». Як апраўдваюцца выкрытыя стукачы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
67
Ха-ха
14
Ого
5
Сумна
8
Абуральна
132
0
Нацыяналіст/адказаць/
01.05.2024
ром, .опа зажыла?
5
Cheburashki/адказаць/
01.05.2024
Шерхан , невероятные всё продолжают находиться в Нарнии 3%. Таких как этот мастодонт Сапрыкин большинство в БССР и РФ. Сердечки, шарики, плакаты КВН, коляски с детьми, Первомай с поцелуями и цветочками, с барбершопами и баристами, с ITишниками и Зыбицкой... Нас 97...человек!
0
универсальный Зольдат/адказаць/
02.05.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031