Знайсці
13.03.2024 / 00:081РусŁacБел

Навукоўцы ўпершыню за 200 гадоў заўважылі ў заходняй частцы Атлантычнага акіяна шэрага кіта

Амерыканскія навукоўцы з акварыума Новай Англіі (NEAQ) у Бостане заявілі пра надзвычай рэдкі выпадак — з'яўленне шэрага кіта каля Атлантычнага ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі. Шэрыя кіты лічыліся вымерлымі ў Атлантычным акіяне больш за 200 гадоў таму, паведамляецца на афіцыйным сайце NEAQ.

Па словах спецыялістаў NEAQ, кіта заўважылі падчас паветранай здымкі за 48 кіламетраў ад узбярэжжа штата Масачусэтс. Даследчыкі сфатаграфавалі жывёліну 1 сакавіка, калі яна з'явілася на паверхні акіяна.

Спачатку, па іх словах, яны паставіліся да гэтага скептычна, але пасля 45-хвіліннага кругавога агляду ім удалося зрабіць фатаграфіі, якія пацвердзілі, што гэта сапраўды шэры кіт.

«Я не хацела гаварыць услых, таму што гэта здавалася вар'яцтвам», — сказала Арла О'Браен, малодшы навуковы супрацоўнік Цэнтра акіянічнага жыцця Андэрсана Кэбота пры акварыуме Новай Англіі.

«Мы смяяліся ад таго, наколькі гэта дзіка і захапляльна — убачыць жывёліну, якая знікла ў Атлантыцы сотні гадоў таму!», — гаворыць іншы даследчык.

Гэты кіт, вага якога можа дасягаць 27 215 кілаграмаў, звычайна жыве ў паўночнай частцы Ціхага акіяна. Магчыма, гэта асобіна знаходзілася ў водах Атлантыкі цягам некалькіх месяцаў, бо навукоўцы мяркуюць, што гэтага кіта заўважылі ля ўзбярэжжа Фларыды яшчэ ў снежні.

Апошні раз шэрага кіта назіралі ў заходняй частцы Атлантычнага акіяна ў XVIII стагоддзі. Экспертам незразумела, чаму кіт дабраўся так далёка ад свайго звычайнага месцажыхарства, але яны мяркуюць, што часткова на гэта магло паўплываць змяненне клімату.

Шэрыя кіты — адныя з найбуйнейшых жывёл на зямлі. Яны дасягаюць даўжыні ў 15 метраў і важаць больш за 41 тону.

Чытайце таксама:

Навукоўцы зафіксавалі маштабнае абясколерванне каралаў Вялікага Бар'ернага рыфа

Двух кітоў знялі падчас дзіўных паводзін — яны нібыта спрабавалі абняць адзін аднаго ластамі

200 тон костак і плоці. Навукоўцы знайшлі кандыдата ў самыя цяжкія жывёлы ў гісторыі Зямлі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
13.03.2024
Ci toje jašče budzie! U chutkim časie miehaladona znojduć. Ja ŭžo bačyŭ jaho, alie chto mnie pavieryć... :(
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031