Знайсці
11.03.2024 / 13:226РусŁacБел

Бацька ў Польшчы выклікаў паліцыю на 4-гадовую дачку. Ён паведаміў ім пра хатні гвалт

Незвычайнае здарэнне адбылося ў Аструве Велькапольскім. Дзіця ўкусіла бацьку, а той выклікаў на яго паліцыю.

Як паведамляе ostrow24.tv, калі бацька гуляў з чатырохгадовай дачкой, тая ўкусіла яго. Заўвагі, што так рабіць нельга, яна не ўспрымала ўсурʼёз. Паколькі да дачкі не даходзіла, што так рабіць нельга, мужчына вырашыў паведаміць пра гэта па нумары службы экстраннай дапамогі аб хатнім гвалце. 

Паліцыянты, што прыехалі на выклік, са здзіўленнем высветлілі, што ахвярай хатняга гвалту стаў бацька, а нападнік — 4-гадовая дзяўчынка. Бацька патлумачыў ім, што разлічвае на іх і што самыя сапраўдныя паліцыянты змогуць паўплываць на выхаванне яго дачкі. 

Дачка, на шчасце, як піша выданне, не была арыштаваная, таксама не была рэалізаваная працэдура сіняй карты (хатні гвалт), як і не было накладзена штрафу на бацьку за неабгрунтаванае паведамленне. Паліцыянты патлумачылі дзяўчынцы, што так рабіць нельга. Па іх словах, гэта быў такі першы выклік у іх працы.

Чытайце таксама:

«Сын ведае, што дзяўчынкі любяць падарункі». Беларусы спрачаюцца ў тыктоку, ці трэба даваць школьніку грошы на спатканне

Кацярына Хольцапфэль-Варажун: У Аўстрыі перавучыла сына на беларускую за паўгода

«Мама, тата, мне нудна!»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
31
Панылы сорам
15
Ха-ха
57
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
2
11.03.2024
Добра, што паліцыянты паставіліся з паразуменнем да такой выхаваўчай ініцыятывы бацькі, а то маглі б і штрафу ўляпіць за выклік
11.03.2024
я даже не удивлен)) дивно-странно-тупых элементов тут достаточно))
0
Кент/адказаць/
11.03.2024
Мужык, мой вам совет, вместо того чтобы завести новый шуруповерт, лучше заведите себе новую жену)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031