Знайсці
06.03.2024 / 09:4027РусŁacБел

Бандарэнка адказаў Вользе Лойка: Трэба не здымацца ў прапагандысцкіх праграмах, а супраціўляцца

Экс-палітвязень, сябар назіральнай рады фонда «Еўрапейская Беларусь» Дзмітрый Бандарэнка ўступіў у завочную дыскусію з другой былой палітзняволенай, журналісткай Вольгай Лойка. 

Дзмітрый Бандарэнка. Фота: асабісты альбом Дзмітрыя Бандарэнкі

«Трэба супраціўляцца, не выязджаць, не ламацца, колькі ў цябе ёсць сіл. Кожны зэк, кожны чалавек сам вырашае, якія ў яго ёсць формы і спосабы барацьбы, мы пакідаем за ім гэта. Аднак трэба максімальна трымацца, — заявіў ён у інтэрв'ю «Маланцы». —

Вось так проста, як цяпер ідуць размовы, гэтая дзяўчына Вольга Лойка з Tut.by: «Ой, трэба адразу на ўсё пагаджацца, здымацца ў гэтых прапагандысцкіх праграмах»… Не! Трэба супраціўляцца. Таму што ёсць звышлюдзі, такія як Мікалай Статкевіч, як Павел Севярынец, як Паліна Шарэнда-Панасюк, якія выбралі самы цяжкі шлях — супраціў.

Чытайце таксама: Вольга Лойка расказала, як здымалася для прапагандысцкага фільма пра Tut.by

Калі мы ідзём у барацьбу ці нават у журналістыку ў дыктатарскай краіне з думкай, што «калі мяне арыштуюць, я ўсё падпішу адразу, зламаюся і хуценька выйду».

Не! Па-першае, ты можаш усё гэта зрабіць, а цябе не выпусцяць. Вось і што тады, на што табе разлічваць? Таму трэба максімальна ўпірацца, трэба быць беларусамі ў гэтым плане, партызанамі, дзе трэба — хітрыць, дзе трэба — праспяваць, а дзе трэба — быць вельмі стойкім і нават агрэсіўным.

— Адна з фішак лукашэнкаўскага рэжыму, яго рэпрэсіўнай машыны, — гэта пакаянныя відэа. Ці правільна казаць, што людзей, якіх здымаюць для гэтых пакаянных відэа, зламалі?

— Не хацеў бы апускацца ў гэтыя нюансы. Калісьці ў мяне была дыскусія з журналістам Алегам Груздзіловічам, ён напісаў кнігу пра Кавалёва і Канавалава, пра тых людзей, якіх абвінавацілі ў выбуху ў мінскім метро ў 2011 годзе.

І ён кажа: «Але яны ж прызналіся, іх жа не білі». Я кажу: «Алег, ты наіўны. Таму што нават калі мяне вадзілі на допыт, мне рукі ў кайданках падымалі, яшчэ парачку раз маглі па дарозе стукнуць галавой аб сцяну, не з усяго размаху, але адчувальна». Калі ты прыходзіш у пакой, ты не ведаеш, што там будзе адбывацца, як. Кагосьці б'юць перад запісам відэа, рознымі спосабамі, вельмі сур'ёзна. Тут, сапраўды, не даводзіцца асуджаць гэтых людзей.

Чытайце таксама:

Дзмітрый Бандарэнка: Асэнсаваў сябе афіцэрам беларускага супраціву

Вольга Лойка: Хто мог бы весці перамовы па палітвязнях? Трэба шукаць выхад на ўмоўнага Абрамовіча 

Лойка: Найлепшая навіна, якую я чакала за кратамі, — што тэлеграм-канал Tut.by закрылі ў абмен на Золатаву

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
18
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
8
08.03.2024
Колькі бяззбройных трэба, каб перамагчы некалькі сотняў узброеных людзей?
Ваш план усё той жа - паміраць тысячамі на барыкадах, закідаць мясам у надзеі на нешта? Самі гатовыя былі памерці?

Лукашэнка занадта баязлівы, каб атруціцца. Збег бы да Вовы, вярнуўся б з расейскімі танкамі. Ва Ўкраіне той самы сцэнарый, толькі ў іх былі дзясяткі гадоў для пабудовы сваёй незалежнай арміі, а ў нас не было б і тыдня на тое.

Папракаеце людзей, пры гэтым свае альтэрнатывы ў вас не менш утапічныя. І поза па-над схваткаю.

0
даведка /адказаць/
09.03.2024
А вы шли хороводы водить с единственной мыслью, что Лукашенко испугается и отдаст власть?
А нужно было отдавать отчёт, что если не вы его уничтожите, то он вас точно...
09.03.2024
Падсумуем вынікі дыскусіі:
1. Паўтараеце па крузе толькі адзін свой аргумент-прэтэнзію, на 2/3 сустрэчных аргументаў і пытанняў не рэагуеце, бо адказу не маеце.
2. Альтэрнатыўны план дзеянняў маеце, але ён яшчэ больш утапічны і безнадзейны, чым тое, што адбылося ў 2020-м.
3. Невядома, дзе былі самі ў 2020-м, чаму не ўзначалілі "правільны" пратэст па свайму плану, чаму зараз не працуеце над планам, калі ён выдатны.
4. Поза "па-над схваткаю" (або з "хаты скраю") значна зніжае аўтарытэтнасць "крытыка". Тут больш самасцвярджэнне, нават жаданне пагрызці сваіх. Калі чалавеку баліць, такія прыярытэты для яго не галоўныя, ён разважае інакш.

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031