Знайсці
06.02.2024 / 11:393РусŁacБел

Новае слова ў махлярстве, усім рыхтавацца. Праз дыпфэйкавую нараду менеджар перавёў ашуканцам 25 млн даляраў

На дыпфэйкавай анлайн-канферэнцыі ашуканцы змусілі адзінага сапраўднага на ёй чалавека перавесці $25 мільёнаў. Падмануты супрацоўнік на свае вочы бачыў калег і свайго дырэктара, які і загадаў яму зрабіць перавод. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: vecteezy.com

Супрацоўнік міжнароднай карпарацыі ў Ганконгу спачатку атрымаў некалькі электронных лістоў ад фінансавага дырэктара з просьбай перавесці больш за $25 мільёнаў на іншы банкаўскі рахунак. Ён западозрыў фішынг. Але калі «дырэктар» на відэасазвоне разам з іншымі супрацоўнікамі карпарацыі (таксама дыпфэйкавымі) пацвердзіў змест ліста, мужчына зрабіў перавод. 

Па словах мужчыны, усе ўдзельнікі анлайн-канферэнцыі выглядалі натуральна, размаўлялі і паводзілі сябе як у жыцці.

У паліцыі Ганконга адзначылі, што гэта адна з найбуйнейшых афёр з ужываннем дыпфэйкаў. І, здаецца, першая з адначасовым удзелам некалькіх падробленых чалавек. Гэта была складаная шматузроўневая афера.

Улады ва ўсім свеце ўсё больш занепакоеныя складанасцю тэхналогіі дыпфэйкаў і махлярскім выкарыстаннем яе.

Чытайце таксама:

Спецслужбы збіраюць даныя пра беларусаў замежжа, робячы фэйкавыя анкеты для прэтэндэнтаў на пашпарт Новай Беларусі

У Мінску накрылі офіс псеўдаброкераў

Знаўцы штучнага інтэлекту прагназуюць, што неўзабаве падробкі стане немагчыма выявіць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
25
Сумна
2
Абуральна
0
06.02.2024
Дипфэйк, дикпик... уже запутался в этих терминах.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
06.02.2024
Бедные пенсионеры.
0
Рыхтвацца не ўсім, а дурным кампаніям/адказаць/
06.02.2024
У нармальных кампаніях любы пералік грошай (асабліва ў такім памеры) робіцца праз сістэму толькі пасля пацвярджэння двумя кіруючымі (адказнымі) асобамі. Прычым пацвярджэнне робіцца ў самой сістэме, дзе як мінімум трэба націснуць адпаведную кнопку, а не на словах падчас відэа сазвонаў. А калі гэтая кампанія не выкарыстоўвае такія сістэмы з электронным пацвярджэннем ды не мае прапісаных правілаў і палітыкі, то само ж кіраўніцва і ванаватае ў тым што здарылася. За 25 мільёнаў долараў можна было бы з нуля пад ключ зрабіць і ўкараніць такую сістэму.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера