Знайсці
29.05.2024 / 16:274РусŁacБел

У Лемяшонка спыталі, чаму царква не моліцца за Лукашэнку. Той запэўніў, што моліцца нават за Качанаву

«Чаму царква не моліцца за нашага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку?» — такое пытанне задалі праўладнаму святару Андрэю Лемяшонку. Той, здаецца, крыху абурыўся і адказаў, што моліцца нават за Качанаву. Згадаў і 2020 год.

Протаіерэй Андрэй Лемяшонак. Скрын відэа YouTube-канала «Свято-Елисаветинский монастырь»

Штотыдзень Лемяшонак праводзіць эфіры «Гутаркі з бацюшкам» на ютуб-канале Свята-Елісавецінскага манастыра. Задаць яму пытанне можа любы чалавек — як з залы, так і нехта з тых, хто глядзіць трансляцыю ў інтэрнэце. Пасля пытання пра малітву за Лукашэнку, святар відавочна пачаў хвалявацца.

— Чамусьці вы кажаце, што не моліцца. Асабіста я ў кожнай літургіі вымаю першыя самыя вялікія часціцы за Аляксандра Рыгоравіча [Лукашэнку], за Уладзіміра Уладзіміравіча [Пуціна], за Наталлю Качанаву і за многіх іншых, якія, я ведаю, набожныя — як у Расіі, так і ў Беларусі.

Потым Лемяшонак крыху пачаў сумнявацца і ўдакладніў, што «мабыць, молімся» — бо ў некаторых малітвах улады (абстрактныя) згадваюцца. Святар таксама дадаў, што ёсць вернікі, які па ўласнай ініцыятыве падаюць запіскі за здароўе «прэзідэнта Аляксандра».

— Молімся мы, молімся. Калі б не малітвы царквы, што б было ў нас у 2020 годзе?! Вы што, не разумееце, што гэта быў духоўны пераварот? Гэта была вайна з праваслаўем. Як і зараз ідзе вайна з праваслаўем. Мы гэта ведаем, мы гэта разумеем. А хтосьці не разумее і жыве ў нейкіх ілюзіях. Мы бачым, за што і як… І ў каго ёсць унукі, дзеці, мы разумеем, што ідзе вайна за іх будучыню — будзе яна ці не. Вось і ўсё.

Чытайце таксама:

«Мне далі грошы і сказалі: купі дом». Якую нерухомасць мае праўладны святар Лемяшонак?

Як былы хіпі стаў на чале манастыра. Гісторыя адыёзнага святара Андрэя Лемяшонка

Святар Лемяшонак назваў расійскіх акупантаў мучанікамі, а свой манастыр — малітоўнай «крэпасцю» Русі

Святар Лемяшонак заклікаў ахвотных хутчэй пераязджаць у Беларусь, бо хутка сюды прыедзе «ўся Еўропа» і месца можа не хапіць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
10
0
Абармот/адказаць/
29.05.2024
Товарищ не уточнил, за сколько конкретно его душу купили?))
0
Ішмаіл/адказаць/
29.05.2024
Калі малітвы БПЦ за багіню Іштар, с чыім медальёнам Лукашэнка ныраў у палонку - пытанне дыскусійнае, то малітвы аб святой маці наваполацкай вадаканальнай Наталлі ніякіх спрэчак выклікаць не павінныя.
0
Бугага /адказаць/
29.05.2024
Я б на месте Лемешонка молился б, чтоб бога не было. Иначе ему 3,14здец
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930