Знайсці
29.05.2024 / 20:0114РусŁacБел

Стала вядома, што за беларус прыляцеў на самалёце ў Вільню

Літоўскія медыя сёння расказалі, што раніцай 28 траўня ў аэрапорце Вільні прызямліўся спартыўны самалёт з Беларусі (рэгістрацыйны нумар EW—535sl) пад кіраваннем прыватнай асобы. Цяпер стала вядома, хто і чаму на ім прыляцеў.

Фота: facebook.com/sergei.vardomatski

Самалёт належыць прыватнаму аэрадрому «Сівіца» пад Барысавам. Кіраваў ім заснавальнік IT-кампаніі HQSoftware Сяргей Вардамацкі.

На сваёй старонцы ў фэйсбуку ён называе сябе «апошнім прыватным «міжнародным» пілотам з Беларусі», а таксама цяпер ужо «самым знакамітым». І расказвае, што такім чынам «падвёз сяброўку да Ryanair».

Фота: facebook.com/sergei.vardomatski

Акрамя таго, Вардамацкі сцвярджае, што «ніхто ніколі не закрываў паветра ў ЕС для беларускіх самалётаў, як і не забараняў прыязджаць на сваім аўтамабілі». Маўляў, палёты з Беларусі ў ЕС абмежаваныя толькі для перавозчыкаў.

Авіязносіны паміж Беларуссю і ЕС спыніліся тры гады таму, у маі 2021 года, пасля прымусовай пасадкі самалёта Ryanair у Мінску.

Чытайце таксама:

У аэрапорце Вільні здзейсніў пасадку спартыўны самалёт з Беларусі. Што адбылося?

Суд ЕС адхіліў пазоў «Белавія» аб адмене санкцый

Як будзе выглядаць першы беларуска-расійскі самалёт

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
26
Панылы сорам
9
Ха-ха
20
Ого
18
Сумна
0
Абуральна
11
1
Машталер /адказаць/
30.05.2024
., подпускают к сабе лошади вы кабыла?
0
Кругом хлусня/адказаць/
30.05.2024
границы на ЗАМКЕ, тут нейкі Ваенны міністар з нейкім кгбшнікам палохаў дронамі
0
з самалета/адказаць/
30.05.2024
А НН піша пра крывавы рэжым
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930