Знайсці
29.05.2024 / 21:131РусŁacБел

У Гомелі за «экстрэмізм» асудзілі дырэктара кінатэатра

Стала вядома, што за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў быў затрыманы кіраўнік гомельскага кінатэатра імя Калініна Аляксандр Балсуноўскі, піша «Гомельская вясна».

Аляксандр Балсуноўскі.

29 траўня ў судзе Цэнтральнага раёна г. Гомеля на Аляксандра Балсуноўскага было накладзена адміністрацыйнае спагнанне па частцы 2 артыкула 19.11 (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо прапагандуе такую дзейнасць) КаАП РБ. Пастанову суда выносіў суддзя Віктар Казачак.

Праваабаронцы высвятляюць, якое менавіта адміністрацыйнае спагнанне было накладзена на Балсуноўскага.

Гэта ўжо другі выпадак пакарання за «распаўсюд экстрэмізму» кіраўнікоў гомельскіх устаноў культуры. У студзені гэтага года пад пераслед трапіў дырэктар Гомельскага тэатра лялек Дзмітрый Гарэлік.

Чытайце таксама:

На хірурга-стаматолага і двух яго сяброў павесілі цэлы пакет крыміналак за чат, у якім яны перапісваліся між сабой

Затрымалі акцёра ТЮГа Аляксандра Гладкага

Затрымалі беларускамоўнага вядучага і дырэктара крэатыўнага агенцтва Андрэя Паплаўскага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
9
0
RbyfRjyu/адказаць/
30.05.2024
А хіба гэта ня Джэкі Чан?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930