Знайсці
29.05.2024 / 18:309РусŁacБел

МТЗ анансаваў продаж «Торбачкі трактарыста». Што там, апрача бутэлькі гарэлкі?

Моцны напой у якасці сюрпрызу.

Фота: тэлеграм-канал МТЗ

Мінскі трактарны завод анансаваў продаж «Торбачкі трактарыста». Гэта прадуктовы набор у брэндаваным рэчмяшку прадпрыемства.

«Торбачка» будзе важыць тры кілаграмы. Усярэдзіне — каўбаса «Балканская», сала «Беларускае», рыбныя кансервы са стронгі, тушонка, булка «Заводская», цыбуля, а таксама «нешта яшчэ».

Сюрпрызу, аднак, не атрымалася: на фота, якое апублікаваў МТЗ, бачная бутэлька гарэлкі.

Каштаваць такі мяшэчак будзе 80 рублёў. Прадаваць «торбачку» збіраюцца пакуль толькі ў адным пункце — у заводскай кулінарыі на Будзённага, 11. У МТЗ запэўніваюць, што пакупнікі змогуць змяняць набор прадуктаў на свой густ

@nashaniva МТЗ выпусціў брэндавую “Торбачку трактарыста”. Што гэта з яе тырчыць? #мтз#тракторныйзавод#беларусь#минсксейчас#нашаніва#беларускаямова♬ Funny Guy - Parry Music

Чытайце таксама:

МТЗ пачаў выпускаць фірмовыя прысмакі

Мінскі маторны завод выпусціў фірмовыя шкарпэткі

Беларускі халаднік трапіў у топ найлепшых халодных супоў свету, абагнаўшы расійскую акрошку

Пельмені, піца, паўэрбанкі… Якія гандлёвыя аўтаматы сёння працуюць у Мінску, а якія абяцалі, ды так і не паставілі?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
37
Ха-ха
19
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
9
0
Напой/адказаць/
30.05.2024
Торбачкі тэрарыста? 😱
0
Селедка/адказаць/
30.05.2024
Скучно без водки (с)
0
Дёшево и сердито/адказаць/
30.05.2024
Ну-ну, скоро, такие торбочки, появятся у ментов, кгбистов, карпенковцев и губопиковцев. Будут отличатся качеством спиртного, положенного в торбочку.
 Дёшево и сердито, и многим, кроме такой торбочки, ничего не нужно.
 Все, кто может прожить без торбочки лукашенко, либо в тюрьме, либо в эмиграции, либо убиты...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930