Знайсці
29.05.2024 / 21:281ŁacБел

Аператара A1 аштрафавалі за завышаныя цэны

Эканамічны суд Мінска аштрафаваў кампанію А1 за завышаныя цэны на паслугі мабільнай сувязі, паведаміла прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

А1 абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 13.2 КаАП (парушэнне ўстаноўленага парадку ўстанаўлення (фармавання) і (або) прымянення цэнаў (тарыфаў).

У ходзе правядзення праверкі, гаворыцца ў паведамленні МАРГ,

«устаноўленыя парушэнні заканадаўства аб цэнах і цэнаўтварэнні ў частцы адсутнасці эканамічных разлікаў, якія пацвярджаюць узровень устаноўленых на паслугі сотавай рухомай электрасувязі тарыфаў».

Адзначаецца, што кампаніі прызначаны штраф у памеры «5% ад кошту рэалізаваных паслуг», але канкрэтная сума пры гэтым не называецца.

За названыя парушэнні аштрафаваная таксама адказная службовая асоба — на 12 базавых велічынь (480 рублёў).

Чытайце таксама:

МАРГ аштрафаваў два буйныя прыватныя медцэнтры

МАРГ растлумачыў, чаму ніхто не можа забараніць шарлатанскую газету «Целебникъ»

У Беларусі забаранілі прадаваць папулярныя пральныя капсулы і парашок

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
ануфрый/адказаць/
29.05.2024
шчыра кажучы велком нашмат даражэй за польскі Оранж. у Оранжа шмат прапаноу, можаш нешта выбіраць, можаш не плаціць і сімка на табе будзе "вісець". А тут плаці абан плату і на табе мінімум паслуг
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930