Знайсці
29.05.2024 / 22:12РусŁacБел

Таксіст у Мінску на поўным ходзе ўляцеў у краму ВІДЭА

У Мінску машына таксі на поўным ходзе ўрэзалася ў краму, у якой прадаюць хлебабулачныя вырабы. Пра інцыдэнт расказалі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

Скрыншот з відэа

Відэазапіс быў зроблены на камеру, якая была ўсталяваная ўсярэдзіне крамы.

Нягледзячы на тое, што ўдар быў моцным, на відэа відаць, што кіроўца выходзіць з машыны, а таксама адкрывае дзверы пасажырцы. Візуальна людзі не траўмаваныя.

Інфармацыі пра тое, ці спатрэбілася камусьці з людзей медыцынская дапамога, няма. Аднак бачна, што і работнік, які знаходзіўся каля прылаўка пасля таго, як адбылося ДТЗ, застаўся стаяць на месцы.

Чытайце таксама:

ДТЗ пад Мінскам: кіроўцу «Міцубісі» выкінула праз бакавое акно

У ДТЗ у Лагойскім раёне загінула дзяўчынка

Трох ласёў і аднаго мядзведзя збілі машыны за адну ноч на трасе М1 у адным раёне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930