Знайсці
29.05.2024 / 20:251ŁacБел

Усевалад Сцебурака. Нічога са мной не паробіш… Верш

Усевалад Сцебурака апублікаваў на сваёй старонцы ў фэйсбуку новы верш.

Нічога са мной не паробіш,
не выб'еш ніяк —
ні гэтае простае мовы,
ні з горла камяк

і з хаты апошняй
на ўзлеску,
з пустога вакна,
з двара,
дзе красуюць пралескі,
калі вясна,

гляджу
на зарослае поле,
што дзед араў,
на паплавы без коней,
на мёртвы стаў,

на лавы, дзе засядалі
аж да відна,
дзе потым стаяла самотна
гаспадара труна,

на весніцы, што праселі,
ушчэнт ураслі ў дол,
на пройму халодных сенцаў,
на доўгі стол,

дзе шклянка ў шаснаццаць граняў,
што не наліць
за ўсіх тых, каго не стала
і не баліць…

Чытайце таксама:

Усевалад Сцебурака. Пасля. Верш

Усевалад Сцебурака. Зямля як казка. Верш

Усевалад Сцебурака. Самотны конь знікае ў тумане… Верш 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0
2
Anatol Starkou/адказаць/
29.05.2024
Верш мог называцца ГЛЯДЖУ. 
І акрамя назвы гэтаму паэту нельга было пісаць у вершы больш нічога.

ГЛЯДЖУ 
паводле Anatol Starkou:

Гляджу, блін, налева,
Гляджу, блін, направа.
Ўсё красно-бело
Нішто ні згінела,
Нішто ні прапала,
Калі йшло направа,
Але не  налева.

Навошта ж радзіўся я ў той Беларусі,
Калі мае клёцкі пасьціся тут мусяць?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930