Знайсці
19.09.2023 / 16:226РусŁacБел

Стала вядома, як Домрачава і Б'ёрндален назвалі сваю другую дачку

17 ліпеня славутая беларуская біятланістка паведаміла ў інстаграме, што ў іх з нарвежскай біятлоннай зоркай Оле-Эйнарам Б'ёрндаленам нарадзілася другая дачка. Роды праходзілі ў Мінску, куды Дар'я з мужам прыехалі ў адпачынак. Цяпер жа выданне НВ даведалася, як дзяўчынку назвалі.

Дар'я Домрачава з мужам адразу пасля выпіскі з радзільні

Адразу пасля нараджэння другой дачкі Б'ёрндален расказваў, што імя дзяўчынцы яшчэ не выбралі, адзначыўшы, што ёсць мноства варыянтаў.

На якім варыянце спыніліся, два месяцы пасля нараджэння дачкі Домрачава і Б'ёрндален нікому не паведамлялі.

Але цяпер са слоў маці біятланісткі Ларысы Домрачавай стала вядома, што дзяўчынку назвалі Мірай.

«Не ведаю, як Даша і Оле-Эйнар выбіралі імя, але спыніліся менавіта на гэтым. Па-мойму, вельмі прыгожае…», — сказала Ларыса Домрачава.

Дарэчы, гэтак жа сама назвала сваю дачку, народжаную ў мінулым годзе, іншая беларуская біятланістка — Ганна Сола.

Дар'я Домрачава ж з мужам, па словах яе сваякоў, да гэтага часу знаходзяцца ў Мінску і ўвесь асноўны час прысвячаюць сям'і. Акрамя нованароджанай Міры, у пары ёсць яшчэ 7-гадовая дачка Ксенія.

Чытайце таксама:

Раней за Глеба і Домрачаву. Зашквары беларускага спорту да 2020 года

Пяць гадоў найгучнейшаму беларускаму золату ў біятлоне. Дзе цяпер тыя, хто яго здабыў

Куды знікла Дар’я Домрачава?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
7
0
Нунемагуя/адказаць/
19.09.2023
Дзяўчынцы мір, астатнім хрэн!
0
Nennmich/адказаць/
20.09.2023
Fun fact: "Да чэрвеня 2014 года служыла ў беларускім КДБ, бо Федэрацыя біятлона прымацавана менавіта да гэтага ведамства. Паводле біяграфіі на афіцыйным сайце фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама», даслужылася да звання старэйшага лейтэнанта")
0
Болельщик/адказаць/
22.09.2023
И кому-то нужны эти подробности из жизни "спортсмэнов под плинтусом"? Вы ещё раскажите, как она называет свою кошку. Очень инцярэсна.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031