Знайсці
10.07.2023 / 07:13РусŁacБел

Мікола Статкевіч. 150 дзён невядомасці

Пяць месяцаў пра асуджанага на 14 гадоў палітыка нічога не вядома.

Мікола Статкевіч. Май 2020 года. Фота: «Наша Ніва»

«150 дзён невядомасці… Пяць месяцаў сёння…» — напісала ў фэйсбуку жонка палітыка Марына Адамовіч.

Пра палітыка нічога не чуваць з 9 лютага, калі з ім перарвалася ліставанне.

Вядома толькі, што Статкевіч паўгода быў у адзіночнай камеры, а потым, імаверна, трапіў у ШІЗА.

«Сёння (допіс ад 15 мая. — «НН») атрымала адказ з калоніі на свае запыты. … Той, хто нічога не ведае пра сваіх родных, мяне зразумее. 36 спагнанняў, з іх 14 — ШІЗА (5 — за апошнія тры месяцы, тэрмін не паведамляюць). Цяпер, імаверна, у ШІЗА таксама альбо толькі выйшаў. […] калі не ў ШІЗА, то цэлы дзень у каменным мяшку з прагулкай у такім жа каменным мяшку паўгадзіны на дзень. Пазбавілі ўсяго: адзінай пасылкі і спатканняў. Пра тэлефанаванні гаворка нават не ідзе. Лістоў па-ранейшаму няма», — пісала ў сярэдзіне мая яго жонка Марына Адамовіч.

Міколу Статкевіча затрымалі 31 мая 2020 года, калі ён у машыне ехаў на Камароўку на перадвыбарчы пікет Святланы Ціханоўскай. 

У снежні 2021 года яго асудзілі на 14 гадоў калоніі за арганізацыю масавых беспарадкаў. Мірныя пратэсты пачаліся праз два месяцы, 9 жніўня 2020 года.

12 жніўня 2023 года палітыку споўніцца 67 гадоў.

На жаль, сітуацыя са Статкевічам не ўнікальная.

Няма вестак ад лютага ад Максіма Знака.

З 10 сакавіка да 5 ліпеня не было звестак пра Сяргея Ціханоўскага, прычым толькі пасля таго, як з'явілася інфармацыя пра ягоную смерць праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа з ім, зробленае, як сцвярджаецца, 5 ліпеня.

З 25 красавіка няма інфармацыі пра Віктара Бабарыку, няма інфармацыі пра Паўла Севярынца, няма інфармацыі пра некаторых іншых палітвязняў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031