Знайсці
23.06.2023 / 13:208РусŁacБел

Абама не лічыць, што ў 2014 годзе свет недастаткова строга адрэагаваў на анексію Крыма

44-ы прэзідэнт ЗША Барак Абама не лічыць, што ў 2014 годзе сусветная супольнасць спусціла Уладзіміру Пуціну з рук анексію Крыма, недастаткова строга адрэагаваўшы на захоп паўвострава ці не прачарціўшы нейкіх прынцыповых «чырвоных ліній», як піша Бі-бі-сі.

Барак Абама. Фота: Win McNamee / Getty Images

Такую заяву Абама, які ўзначальваў амерыканскую адміністрацыю з 2008-га па 2016 год, зрабіў напярэдадні ў чацвер у інтэрв'ю Сі-эн-эн.

Адно з пытанняў міжнароднай аглядальніцы канала Крысціян Аманпур тычылася якраз ацэнкі заднім чыслом рэакцыі калектыўнага Захаду (у першую чаргу ЗША і Еўрасаюза) на абуральнае парушэнне Масквой міжнароднага заканадаўства.

Паводле Абамы, у 2014 годзе ўкраінская дзяржава была прынцыпова іншай, як і ўкраінская палітыка. І ў Крыме, і ў кантынентальнай частцы Украіны было дастаткова рускамоўных людзей, лаяльных Крамлю і ўспрымальных да расійскай прапаганды.

«Нам з Меркель давялося прыкласці нямала намаганняў, каб пераканаць еўрапейскіх партнёраў увесці тыя санкцыі, што мы ў выніку ўвялі, і не даць Пуціну, захапіўшы Данбас, рушыць далей», — запэўніў Абама.

«Улічваючы, у якім стане знаходзілася тады Украіна і якія настроі пераважалі на той момант у Еўропе, я лічу, што мы цалкам стрымалі ўдар», — падсумаваў Абама.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
0
Жвір/адказаць/
23.06.2023
Сьвет не адрэагаваў на 2008-ы., таму падзеі 2014-га надыйшлі цалкам заканамерна. Абама толькі цьвердзіў увесь час, маўляў Расея заплоціць высокую цану, і бе-бе-бе, і так далей. Але й на 2014-ты не было рэакцыі, будаваліся газаправоды, Містралі, гандль ішоў напоўніцу, кавалі жалеза, покі гарачае, багацелі не трымцелі. Таму здарыўся ўжо й 2022-гі. Прыпякло ўсім...
1
Ян Севярын Бакей /адказаць/
23.06.2023
Жвір, ды Вы аптыміст, баценька, калі лічыце. што пасьля 24.02.22 дапякло ўсім - здаецца, гандаль працягваецца па-ранейшаму (маю на ўвазе гандаль Украінай . вунь адзін наступ Залужнага без самалётаў і перавагі ў арце-ракетах чаго варты..) да таго ж  ў зьбітых расейскіх дронах ды ракетах суцэльна штатаўская мікрачыпавая начынка...а ўжо колькі рашка -пад санкцыямі- падняла даляраў -еўра на нафце-газе за мінулы год,то ад сумы апошнія валасы ўстаюць дыба (і ня толькі на галаве..)
0
American /адказаць/
23.06.2023
А чего ему еще говорить? Он и путину просил передать что после выборов у него будут развязаны руки и будет легче крутить делишки. Егушники и украинцы  правды не любят, поэтому одни сидят в колониях, вторые погибают на войне. Обама худший президент нового времени. Столько вреда сколько он сделал и делает для Америки никто несмог утворить.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031