Знайсці
11.06.2023 / 12:1410РусŁacБел

«Гатова адстаяць і наступную ноч, абы запісацца». У школу ў «Новай Баравой» выстраілася чарга з бацькоў

Навучальны год толькі скончыўся, а жыхары раёна «Новая Баравая» і вёскі Копішча ўжо думаюць пра наступны. У панядзелак «Школа будучыні» пачынае прыём заяў на паступленне ў першы клас. Колькасць месцаў абмежаваная — усяго 150, так што бацькі, якія хочуць аддаць дзяцей акурат у гэтую навучальную ўстанову, напружыліся, пра гэта піша Onliner.

Неўзабаве з'явіўся і спіс «чаргавікоў». Як расказала адна з чытачак, цяпер у ім каля 70 чалавек.

— Арганізаваліся яшчэ ўчора, каля 15:00. Было і начное дзяжурства. Асабіста я гатова адстаяць і наступную ноч, абы запісацца ў гэтую школу. У мяне там вучыцца старэйшае дзіця, хачу, каб малодшы таксама ў яе трапіў, — адзначыла суразмоўніца.

Па словах іншага чытача, на гэты момант каля навучальнай установы дзяжураць чалавек 10-15. Астатнія падыдуць бліжэй да 12:00, калі будзе чарговая пераклічка. Так-так, тут усё вельмі строга. Калі нехта не адгукнецца на сваё прозвішча, яго выкрэсліваюць са спіса.

— У цэлым атмасфера тут прыязная, усе адно аднаго падтрымліваюць, — падсумавала мінчанка.

Чытайце таксама:

«Возможно использование в белорусском языке слова «фамілія». Мінадукацыі заўважыла памылку ў атэстатах, але дало ашаламляльны адказ

У атэстатах і дыпломах новага ўзору замест прозвішча — «фамілія»

Міністр адукацыі расказаў, па якіх правілах пройдзе ўступная кампанія ўлетку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
19
Ха-ха
6
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
1
3
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
11.06.2023
а в очереди дачушки огуречных королей, чьи папы не платили налоги, не пускали дачушак у школу и ганяли на огуречные плантации?
2
Нацы я/адказаць/
11.06.2023
Натоўп рускамоўных псеўдабеларусікаў. Фуфуфу.
0
Woodoo Cult /адказаць/
12.06.2023
Нацы я, думаешь беларускамоўных беларусікав там нет?)) Те же, что в 20-м в очередях стояли. Биомасса.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031