Знайсці
19.05.2024 / 13:05РусŁacБел

Ryanair улетку адкрые чатыры новыя маршруты з Літвы

Улетку авіякампанія пачне дастаўляць пасажыраў з Каўнаса ў Берлін, Мілан (Бергама), Пізу і Задар.

34travel.ne

Ryanair адкрые чатыры новыя маршруты з Каўнаса. Кампанія інвесціруе 20 мільёнаў еўра, створыць новыя працоўныя месцы і размесціць дадатковы самалёт, піша 34travel.me

Улетку авіякампанія пачне дастаўляць пасажыраў з Каўнаса (Коўна) у Берлін, Мілан (Бергама), Пізу і Задар.

Зараз з аэрапорта Каўнаса можна знайсці рэйсы па Еўропе, напрыклад, у Данію, Швецыю, Вялікабрытанію і іншыя краіны. Аэрапорт у Каўнасе — другі па загружанасці ў Літве, і чацвёрты-у краінах Балтыі.

Авіякампанія Ryanair раней ужо інвеставала ў Каўнаскі аэрапорт. Тады былі пабудаваны два новыя ангары для абслугоўвання самалётаў. Літва плануе развіваць сектар тэхнічнага абслугоўвання самалётаў у Каўнасе. Яны імкнуцца захаваць свае лідзіруючыя пазіцыі па тэхнічным абслугоўванні самалётаў сярод краін Балтыі.

Чытайце таксама:

З брэсцкага аэрапорта ўпершыню за 30 гадоў пачалі лётаць самалёты ў Маскву

Самалёт «Белавія» не трапіў у Дубай з-за стыхіі

Як прэм'ера Галоўчанку адправілі ў Егіпет эканом-класам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930