Знайсці
16.05.2023 / 08:152РусŁacБел

Прыгожыну не пагражае адхіленне, пакуль «Вагнер» на перадавой — ISW

Спробы заснавальніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына супрацоўнічаць з украінскай разведкай, пра што паведаміла газета Washington Post, былі, верагодней за ўсё, элементам яго канфлікту з Мінабароны РФ, а не атакай на прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, мяркуюць аналітыкі Інстытута вывучэння вайны.

Яўген Прыгожын. Фота: Topcor.ru

У ISW нагадалі, што, паводле ягоных ацэнак ад 12 мая, Прыгожын канкуруе з расійскім Мінабароны за добразычлівасць Пуціна, хоць і пры гэтым змог неспадзявана занепакоіць расійскага прэзідэнта сваімі вайскова-палітычнымі амбіцыямі.

У Інстытуце лічаць, што патэнцыйныя кантакты Прыгожына з Галоўным упраўленнем разведкі Украіны наўрад ці заахвоцяць Крэмль да яго ліквідацыі ў бліжэйшай перспектыве.

«Кантакты Прыгожына з украінскай разведкай, верагодна, былі часткай намаганняў, накіраваных на тое, каб заваяваць прыхільнасць Пуціна дзякуючы хуткай перамозе «Вагнера» ў Бахмуце і нанесці шкоду расійскім рэгулярным войскам на фоне закуліснага супрацьстаяння з імі.

Прыгожын нядаўна адмовіўся ад сваіх каментарыяў ад 9 мая, якія ўскосна высмейвалі Пуціна, што яшчэ раз сведчыць пра тое, што ён усведамляе сваю залежнасць ад Пуціна і не мае намеру супрацьстаяць яму.

Гэтыя абвінавачванні (у кантактах з ГУР) наўрад ці прымусяць Крэмль адхіліць Прыгожына ў бліжэйшай перспектыве, але могуць спрыяць намаганням па яго дыскрэдытацыі. Крэмль, верагодна, падазрае або ведае пра сувязі Прыгожына з украінскай разведкай і, верагодна, не быў заспеты знянацку паведамленнем WP і ўцечкай дакументаў амерыканскай разведкі».

Чытайце таксама:

Прыгожын прапаноўваў ГУР здзелку: УСУ адводзяць войскі ад Бахмута, а Прыгожын здае расійскія пазіцыі для атакі — CМ

Прыгожын назваў адступленне расійскіх войскаў на поўнач ад Бахмута ўцёкамі

Прыгожын двухсэнсоўна выказаўся пра «шчаслівага дзеда», які можа аказацца «скончаным мудаком». Журналісты высветлілі, як у Крамлі паставіліся да заявы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
16.05.2023
Прыгожыну не пагражае адхіленне, пакуль у яго не скончыліся галаварэзы. Адсюль і ўсё тое перайманне.
0
Чукоцкі хлопчык/адказаць/
16.05.2023
Прыгожын сам каму хочаш пагражае. Што і хто яму зробіць?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031