Знайсці
11.05.2023 / 10:011РусŁacБел

У Расіі «згубіліся» еўрапейскія тавары на 1 мільярд даляраў

Тавары на суму больш за мільярд даляраў, адпраўленыя ў 2022 годзе з Еўрасаюза ў Казахстан, Арменію і Кыргызстан, «зніклі» пры транзіце праз Расію, не дайшоўшы да канчатковых пунктаў прызначэння. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Дождь» са спасылкай на даследаванне Financial Times.

Усяго за 2022 год на тэрыторыі Расіі такім чынам «згубілася» палова адпраўленых з ЕС тавараў падвойнага прызначэння, якія ў тым ліку можна выкарыстоўваць у ваеннай прамысловасці.

Пры гэтым, «непрапарцыйна вялікая частка фантомнага экспарту» ішла з краін Балтыі, якія мяжуюць з Расіяй і Беларуссю.

Журналісты зрабілі выснову, што тавары, экспарт якіх у Расію быў забаронены пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, траплялі ў РФ на падставе таго, што яны нібыта прызначаліся для іншых дзяржаў.

Расія змагла абысці санкцыі, паказаўшы фальшывыя пункты прызначэння ў мытных дэкларацыях ЕС. Гэта дапамагло Маскве захаваць доступ да найважнейшых еўрапейскіх тавараў, уключаючы кампаненты самалётаў, аптычнае абсталяванне і газавыя турбіны.

Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну заходнія краіны ўвялі супраць Расіі санкцыі, якія ў тым ліку забараняюць увоз у краіну тавараў падвойнага прызначэння. У 2023 годзе ЕС таксама абмежаваў транзіт такіх тавараў, каб яны не патрапілі ў Расію ў абыход санкцый.

Чытайце таксама:

З расійскага рынку можа знікнуць бытавая тэхніка вядомых замежных брэндаў

Кобальт, найважнейшы матэрыял для акумулятараў, раптоўна з'явіўся на сусветных рынках у вялікай колькасці

Турцыя раптоўна спыніла транзіт санкцыйных грузаў у Расію. Мытная сістэма блакуе іх афармленне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
7
11.05.2023
tavary znaisci ! Tolki dze ih znoidzes ,uzo dauno raskradli.......
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031