Знайсці
06.05.2023 / 13:326РусŁacБел

Яўген Прыгожын звязаўся з прадстаўнікамі Кадырава для перадачы пазіцый у Бахмуце

На яго думку, байцы спецназа «Ахмат» «абавязкова возьмуць» Бахмут.

Кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын звязаўся з прадстаўнікамі кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава для перадачы пазіцый у Бахмуце з 10 мая.

«Я ўжо звязваюся з яго прадстаўнікамі, каб перадачу пазіцый пачаць ажыццяўляць неадкладна, для таго, каб 10 мая, у 00:00, роўна ў той момант, калі па нашых разліках мы цалкам вычарпаем свой баявы патэнцыял», — сказаў Прыгожын.

На яго думку, байцы спецназа «Ахмат» «абавязкова возьмуць» Бахмут.

4 і 5 мая Прыгожын выклаў серыю ролікаў, у якіх абвясціў, што ПВК «Вагнер» выведзе свае войскі з Бахмута 10 мая, калі не атрымае неабходных боепрыпасаў ад Міністэрства абароны.

Рамзан Кадыраў паведаміў, што «вагнераўцаў» у Бахмуце могуць змяніць байцы «Ахмата».

Ён заявіў, што вайскоўцы не пакінуць «добра ўмацаваныя пазіцыі» ва Украіне на фоне паведамленняў пра будучы контрнаступ УСУ, якія ён назваў «таннай прапагандай».

Чытаць таксама:

Істэрыкі Прыгожына паказваюць, што Расія можа быць бліжэйшай да 1917 года, чым мы думаем

Прыгожын заявіў, што выведзе «Вагнер» з Бахмута 10 мая

Прыгожын заявіў, што выведзе вагнераўцаў з Бахмута. Што думаюць на гэты конт УСУ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
13
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
06.05.2023
Калі і кадыраўцы атрымаюць людей пад Бахмутам, прыйдзецца засылаць туды Сігала з Пуціным уласнымі асобамі.
0
нічаво, будуць добрыя сланечнікі/адказаць/
06.05.2023
чай ахмат пойдзе на ўгнаенне чарназёма
0
Гісторыя яна такая/адказаць/
07.05.2023
Іх не ўкраінскі чарназём цікавіць, а стварэнне гарызантальных альянсаў, каб супроцьстаяць мінабароны і так падвысіць сваю вагу перад Крамлём. Змова баяраў прыводзіць да перавароту і грамадзянскай вайны.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера