Знайсці
04.05.2023 / 12:372РусŁacБел

У Наваполацкай папраўчай калоніі №1 прызначаны новы начальнік

Як стала вядома MAYDAY TEAM, кіраўніком Наваполацкай папраўчай калоніі №1 стаў Машадзіеў Руслан Хікметавіч. Раней ён працаваў намеснікам начальніка папраўчай установы.

З сакавіка месяца, пасля скандалу з ужо экс-начальнікам ПК-1 Андрэем Пальчыкам, які, па сведчаннях, асабіста катаваў зняволеных і «праславіў» калонію надзвычай жорсткім абыходжаннем з імі, часова выконваючым абавязкі начальніка стаў Вячаслаў Журко.

Аднак яго не зацвердзілі на пасадзе і, паводле інфармацыі MAYDAY TEAM, начальнікам вырашылі зрабіць іншага намесніка — Руслана Машадзіева. Вядома, што Машадзіеў працаваў у спецаддзеле ўстановы яшчэ з часоў ЛПП.

Наваполацкая калонія размешчаная ў старых бараках будаўнікоў заводаў «Нафтан» і «Палімір». Пасля заканчэння будаўніцтва там зрабілі папраўчую калонію, якую ў 2014 годзе перапрафілявалі пад ЛПП №8, з таго часу Руслан Машадзіеў і працуе ва ўстанове. Праз тры гады ЛПП зноў ператварылі ў калонію агульнага і ўзмоцненага рэжымаў і прысвоілі ёй №1 пасля ліквідацыі Мінскай ПК-1.

Нядаўна калонія зноў выбухнула ў навінах — экс-прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Віктар Бабарыка, які адбывае там тэрмін, трапіў у шпіталь. Яго месцазнаходжанне і стан здароўя да цяперашняга часу невядомыя.

Чытайце таксама:

Былы палітвязень з наваполацкай калоніі расказаў, якога кампрамісу патрабавалі ад Бабарыкі

Былы турэмны лекар тлумачыць, чаму мог здарыцца пнеўматоракс і пра што кажа той факт, што Бабарыку не пакінулі ў шпіталі калоніі

Блогер Кабанаў, які сядзеў у наваполацкай калоніі, пра тое, чаму вязні не вытрымліваюць умоў там

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
8
04.05.2023
zaraz spravy poiduc.....pacznuc zabivac.....Treba USIO PAMJANJAC !
0
Ёсік/адказаць/
04.05.2023
Чый сын будзе гэты новы кіраўнік, якой нацыянальнасьці. Адныя не беларусы ў сілавым блоку. Сапраўды, інтэрнацыянальная краіна на чале з цыганам.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера