Знайсці
30.05.2024 / 13:344РусŁacБел

У Гродне пабачылі калібры — спецыялісты тлумачаць цуд

Жыхар Гродна Ігар у часе прагулкі па горадзе зняў на відэа, як яму падалося, даволі рэдкую для Беларусі птушку. Шустрая, маленькая, завісае ў паветры як верталёт — быццам бы ўсё падыходзіць пад апісанне калібры. Ролік хутка набраў больш за паўмільёна праглядаў, але арнітолагі, энтамолагі і простыя дачнікі ўжо спяшаюцца вас расчараваць, піша Onliner.

На відэа насамрэч матылёк сямейства бражнікаў, хутчэй за ўсё, языкан. Некаторыя падобныя асобіны вырастаюць да дастатковых памераў, каб іх можна было зблытаць з птушкай, а манера перасоўвання, характэрны хабаток-«дзюба» і здольнасць завісаць у паветры сапраўды родніць іх з калібры.

Некаторыя спецыялісты тлумачаць, што з прыкметных візуальных адрозненняў у калібры і языкана толькі наяўнасць вусікаў, так што пераблытаць іх сапраўды лёгка.

@igor_fishing_belarus а вы знали)? #беларусь#гродно#колибри#рекомендации♬ оригинальный звук - igor

Што і адбываецца плюс-мінус штогод з неспрактыкаванымі гарадскімі жыхарамі.

Вось як раней каментавала падобны выпадак спецыяліст Акадэміі навук Кацярына Сетракова:

— На вочы гэты матылёк трапляецца не ўсім, таму многія так і рэагуюць, калі ўпершыню яго бачаць. Яго можна сустрэць па ўсёй краіне, але шанцуе далёка не кожнаму. Як правіла, гэту казурку складана заўважыць: матылёк мае не вельмі яркую афарбоўку і дасягае невялікіх памераў (у параўнанні з іншымі бражнікамі), паводзіць сябе як калібры, гэта значыць не садзіцца на кветкі і не дае магчымасці сябе разгледзець.

Чытайце таксама:

Японец патраціў кучу грошай, каб стаць сабакам

Высветлілася сапраўдная прычына анамальных нападаў зграй касатак на раскошныя яхты ў еўрапейскіх водах

У заапарку Кітая двух сабак пафарбавалі і выдалі за панд

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
7
Сумна
1
Абуральна
2
30.05.2024
Я ўжо падумаў што ракеты завезлі. А тут ... 
Як у тым савецкім фільме "Па сямейных абставінах"
- Адна жыве на вуліцы Кіеўскай, а іншая на вуліцы Кіеўскай
0
мясцовы2/адказаць/
30.05.2024
Я ў Менску іх бачыў, на балкон па кветкі залятаў да нас гэты жэўжык, але кожным разам бліжэй да ночы толькі.
0
Алесь Нязгода/адказаць/
30.05.2024
невуцтва
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930