Знайсці
20.03.2023 / 11:5211РусŁacБел

Блогер Кабанаў, які сядзеў у наваполацкай калоніі, пра тое, чаму вязні не вытрымліваюць умоў там

Наваполацкая калонія лічыцца адной з найгоршых па ўмовах. Пра тое, як там сядзяць палітвязні, раней у інтэрв'ю «Ток» распавядаў блогер Аляксандр Кабанаў, які ў няволі парэзаў сабе рукі.

Скрыншот відэа «Ток»

Сёння стала вядома, што ў наваполацкай калоніі здзейсніў спробу суіцыду Ігар Лосік. У ШІЗА ён доўгі час трымаў галадоўку, а пасля парэзаў сабе рукі і шыю, паведамляюць праваабаронцы. Ігара выратавалі і адправілі ў медсанчасць.

Аляксандр Кабанаў, які вызваліўся адтуль у снежні 2022-га, пацвярджае агульнае меркаванне аб тым, што наваполацкая калонія з'яўляецца самай жорсткай. Галоўная прычына, па словах блогера, — начальнік калоніі Андрэй Пальчык.

«Начальнік на вачах падначаленых збівае людзей, здзекуецца з іх. Пры гэтым, думаю, ён атрымлівае ад сваіх дзеянняў асалоду. Гэта бачна па яго твары», — казаў блогер.

Аляксандр Кабанаў у калоніі рэзаў рукі. Гэтым, як ён адзначае, там нікога не здзівіш.

«Рукі — гэта самае малое. Ёсць тыя, у каго парэзаныя жываты, шыі. Некаторыя глытаюць цвікі, лязо, шкло».

Кабанаў пайшоў на такі крок у нервовым узбуджэнні. «Рэзаў рукі, як сала», — казаў ён. Мужчыну было страшна не таму, што будзе балюча, а таму, што «ты разумееш, што гэта твой апошні варыянт».

Аляксандр у той час знаходзіўся ў камеры-халадзільніку. Яму далі 10 сутак. Ад знаходжання ў ёй на другія суткі блогер пачаў разумець, што з яго псіхікай адбываюцца працэсы, якія могуць быць незваротнымі.

«Увесь час холадна, ты не спіш, увесь час рухаешся. Ні з кім не камунікуеш. Вакол плітка. Вокны адчыненыя, вентыляцыя таксама. Адзіная магчымасць сагрэцца — гэта тады, калі на сняданак і вячэру табе даюць гарачы чай. Чаканне ночы — самае страшнае. Арганізм прывык у гэты час спаць. Але ты спаць не можаш. І неяк трэба пратрымацца. Спачатку думаеш, што пратрымаешся. Але ў нейкі дзень разумееш, што больш не вытрымаеш».

Калі Аляксандра Кабанава даставілі ў шпіталь, то ў прыёмным пакоі дзяжурны доктар заявіла: «Навошта вы яго нам прывезлі? Хай бы там падыхаў. Нам толькі работу падкідваюць. Шыць іх яшчэ».

Калі блогера забралі ў кабінет да доктара і пачалі зашываць, то адзін з трох ахоўнікаў страціў прытомнасць, бо былі знятыя павязкі, кроў пачала сачыцца.

Пасля да Кабанава прыйшла жанчына-псіхолаг. Ён распавёў пра прычыны ўчынку. Медсястра ад пачутага пачала плакаць. Падчас накладання швоў яна ўвесь час плакала і прасіла не рабіць больш з сабою такога. Дактары таксама гаварылі, каб не рабіў больш такога, бо гэта можа мець розныя наступствы для здароўя.

Аляксандр з гумарам выказаў прапанову здаваць бальніцы, якія існуюць пры калоніях, замежнікам. Там лечаць так званай «крамлёўскай таблеткай» — амепразолам. З чым бы чалавек не звярнуўся, яму прапаноўваюць яе. Калі ты спрабуеш «качаць правы», то ты аказваешся ў СІЗА.

У наваполацкай калоніі цяпер сядзіць таксама Віктар Бабарыка.

Глядзіце цалкам:

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
вопрос/адказаць/
21.03.2023
даведка, еще и крученный раз отвечаешь вопросом на вопрос
0
даведка/адказаць/
21.03.2023
Кто ты такой (такая), чтобы я отвечал на твои глупые вопросы?!
0
вопрос/адказаць/
21.03.2023
даведка, я нейросеть, разоблачающая лукашистов
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера