Знайсці
30.05.2024 / 13:2713РусŁacБел

Швейцарыя прэзентавала рэвалюцыйную тэхналогію, якая амаль цалкам можа пазбавіць свет ад радыеактыўных адкідаў

Гэта магло б вырашыць і спрадвечнае пытанне захавання адкідаў з беларускай АЭС у Астраўцы, аднак новая тэхналогія наўрад ці будзе Беларусі па кішэні.

Астравецкая АЭС у Гродзенскай вобласці. Фота: Наша Ніва

Каманда былых навукоўцаў з Еўрапейскай арганізацыі па атамных даследаваннях (CERN) распрацавала новы прарыўны метад апрацоўкі ядзернага паліва, які можа скараціць аб'ём амаль усіх магчымых ядзерных адкідаў з усіх АЭС на 80% і паменшыць час, на працягу якога яны застаюцца радыеактыўнымі, да менш чым 500 гадоў.

Для параўнання, перыяд паўраспаду адкідаў ад такіх стандартных для АЭС відаў ядзернага паліва, як уран і плутоній, складае ад дзясяткаў тысяч да некалькіх мільярдаў гадоў. І гэта толькі няпоўны распад.

Рэвалюцыйная тэхналогія, над якой працавалі былыя супрацоўнікі CERN, была прэзентавана прыватнай швейцарскай кампаніяй Transmutex і прайшла паспяховы шматмесячны тэст з боку Nagra, дзяржаўнага органа Швейцарыі па ўтылізацыі ядзерных адходаў, паведамляе буйное выданне Swissinfo.

«Сутнасць тэхналогіі складаецца ў трансмутацыі элементаў — пераўтварэнні аднаго элемента ў яго ізатоп (у адну з разнавіднасцяў гэтага элемента) або ўвогуле ў іншы элемент. Гэта ўвасабленне мары алхімікаў, якія ў мінулым беспаспяхова спрабавалі ператварыць каляровыя металы ў золата. 

Цяпер гэта стала магчымым дзякуючы паскаральнікам часціц, падобным да Вялікага адроннага калайдара, але меншага па памеры. Паскаральнік часціц, злучаны з рэактарам АЭС, зможа трансмуціраваць слабарадыеактыўны элемент, такі як торый, у ізатоп урану і адразу перапрацаваць яго ў энергію.

У адрозненне ад традыцыйнага ўрану, які выкарыстоўваецца на сучасных АЭС, уран, атрыманы з торыю, не будзе вырабляць плутоній або іншыя высокаактыўныя адкіды», — адзначае Swissinfo.

Ілюстрацыя новай тэхналогіі швейцарскай кампаніі Transmutex, якая мае на ўвазе прамое злучэнне паскаральніка часціц з рэактарам Атамнай электрастанцыі. Крыніца: Transmutex.

Выданне дадае, што новы прарыўны метад можа быць выкарыстаны на 99% сусветных ядзерных адкідаў. Пры гэтым АЭС, злучаныя з паскаральнікамі часціц па тэхналогіі кампаніі Transmutex, у аварыйных выпадках змогуць быць цалкам спыненыя «за беспрэцэдэнтныя дзве мілісекунды».

Будаўніцтва і злучэнне аднаго такога паскаральніка з АЭС (па тэхналогіі таксама трэба будзе ствараць асаблівай камплектацыі ядзерны рэактар) будзе каштаваць ад 4-5 мільярдаў еўра.

Нагадаем, што будаўніцтва адзінай беларускай АЭС у Астравецкім раёне афіцыйна каштавала 5 мільярдаў даляраў, а па ацэнках экспертаў-эколагаў з супольнасці «Зялёная Беларусь» кошт узвядзення станцыі ўвогуле складаў амаль 7 мільярдаў. 

Усе гэтыя грошы ў рамках крэдыту былі выдзеленыя Расіяй, якая ў сваю чаргу не спяшаецца прымаць у сябе радыеактыўныя адкіды з Астравецкай АЭС, ставячы рэжым Лукашэнкі перад сур'ёзнай экалагічнай праблемай захавання гэтых адкідаў у самой Беларусі.

Чытайце таксама:

«Падарунак» дзясяткам пакаленняў. Як Беларусь будзе захоўваць ядзерныя адкіды са сваёй АЭС і ў чым адзіны яе шанец

«Расатам» выявіў загадкавую праблему Астравецкай АЭС. А Беларусь кажа, што катастрофы няма

Лукашэнка прапанаваў пабудаваць яшчэ адну АЭС

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
64
Панылы сорам
9
Ха-ха
3
Ого
11
Сумна
14
Абуральна
18
0
Максим Дизайнер/адказаць/
31.05.2024
Хех,

Что вы этим Самалям докзываете. Они прямо сейчас жрут и пьют радиактивную молочку из зоны отчуждения.
0
Курбанбайрамдухмухаметава/адказаць/
01.06.2024
Як уран з атамнай масай 238 можа ''вырабіць'' плутоній з атамнай масай 244? Штосьці наблыталі там з атамамі.
0
Кастусь/адказаць/
01.06.2024
Курбанбайрамдухмухаметава,и где тут пишут про плутоний 244?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930