Знайсці
30.05.2024 / 16:313РусŁacБел

На летнія вакацыі дзецям палітвязняў сабралі больш за 20 тысяч еўра. Збор працягваецца

У рамках дабрачыннага збору для дзяцей беларускіх палітвязняў, які апошнія гады традыцыйна праводзіцца ў гэты час, ужо сабралі больш за 20 тысяч еўра. Збор праводзіцца на платформе фонду салідарнасці BySol.

Фота: Bysol

Грошы накіруюць на дапамогу ў арганізацыі летняга адпачынку дзецям цяперашніх і былых палітвязняў. На кожнае дзіця да 16 гадоў выплацяць дапамогу ў памеры 100 еўра.

Цяпер збор працягваецца, заяўленая сума — 23 400 еўра.

Летась на адпачынак дзяцей палітвязняў беларусы сабралі 28 006 еўра. Дапамогу тады атрымалі 270 дзяцей са 149 семʼяў.

Традыцыйная дзіцячая акцыя сёлета ладзіцца праектам «Хуткая гуманітарная дапамога», куды ўваходзяць Фонды Bysol, By_Help, «Страна для жизни», Dissidentby i Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой (ABBA).

1 чэрвеня ў варшаўскай прасторы Kwadrat Praski адбудзецца дабрачынны фестываль Belarus Outside Sound System. На ім будзе прэзентавана вінілавая плытка з аднайменнай рэйв-складанкай ад беларускіх электронных прадзюсараў. Арганізатары фестывалю — музычная супольнасць Belarus Outside Sound System — прапануюць усім жадаючым паслухаць самую незвычайную беларускую музыку і ў падзяку пакінуць данат на летні адпачынак дзецям палітвязняў. Асабліва шчодрыя данатары атрымаюць унікальны вініл у падарунак. 

Кожны з 14 артыстаў на фэсце будзе прэзентаваць сваю праграму ці новы складнік лайф-выступу. Света Бень выступіць супольна з Сяргеем Навіцкім у новым электронным праекце пад назвай WTBSK, а Анастасія Рыдлеўская ўпершыню выступіць «жыўцом». Таксама на фэсце выступяць Сяргей Пукст са сваім праектам Георгій Дабро, Ганна Жданава, Domsun, PocketRave і Syntrig. Дыджэй-сэты адыграюць Papa Bo Selektah, Schmoltz, Kornej, Eye-Q, Scarlett і Uhead.

Сабраныя данаты будуць перанакіраваныя на збор, арганізаваны ў межах традыцыйнай дзіцячай акцыі супольным праектам беларускіх фондаў «Хуткая гуманітарная дапамога».

Чытайце таксама:

Сродкі, сабраныя падчас марафону салідарнасці «Нам не ўсё адно», цалкам размеркаваныя

Беларусы за два тыдні назбіралі 15 тысяч еўра для падтрымкі шматдзетнай сям'і Сергія Мельянца

Наш Вялікдзень прайшоў не напуста. Для Сергія Мельянца і яго сямі дзяцей назбірана ўжо больш за 10 тысяч еўра

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
7
5
МайГад/адказаць/
30.05.2024
Вячорка гадзіннік свой прадаў на падтрымку дзяцей палітвязняў?
30.05.2024
МайГад, бот, а што зрабіў ты каб падтрымаць дзетак?
0
і Вашым і Нашым/адказаць/
30.05.2024
Збор праводзіцца на платформе фонду салідарнасці BySol.

На рахунак у любым польскім альбо літоўскім пералчу грошы, а так..... карміць ( напішу -мадэратар не прапусціць)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930