Знайсці
30.05.2024 / 15:214РусŁacБел

Памерла Вера Салановіч — дзяўчынка са знакамітага фота з канцлагера «Азарычы», што абляцела свет

Вера Салановіч пайшла з жыцця 28 траўня. Ёй было 85 гадоў.

Па пашпарце Вера Салановіч нарадзілася 24 студзеня 1939 года. Але гэта не дакладна. Як распавядала Вера, падчас вайны хата згарэла разам з усімі дакументамі, а пасля вызвалення ў новых дакументах узрост дзяцей вызначаўся па вонкавым выглядзе. 

На пытанне, калі яна нарадзілася маці адказвала: «Калі бацька прыйшоў з фінскай вайны. Я вас усіх раджала, калі жыта ціснула ці бульбу капала. Раджу, пакладу ў люльку, а сама іду ў поле. З люлькі вы не вываліцеся, а калі крыху і пакрычыце, дык нічога».

З пачатку вайны маленькая Вера разам з сямʼёй хавалася ад нацыстаў у балотах на Гомельшчыне. Напачатку сакавіка 1944 года іх знайшлі і пагналі ў канцлагер «Азарычы». 

«Мы ўсе былі асуджаны: людзі ляжалі на мерзлай зямлі, хварэлі на сыпны тыф, хворыя заражалі здаровых. Нам проста пашанцавала, што нас вызвалілі 19 сакавіка 1944 года, яшчэ б два тыдні, і нікога ў жывых у лагеры не засталося б», — расказвала Вера.

У Азарычах Вера ўпершыню ў сваім жыцці сфатаграфавалася. Гэта адбылося падчас вызвалення. Як Вера распавядала, яна згубілася, і шукаць яе адправілася цётка Хадосся. Фотакарэспандэнта цётка прыняла за пераапранутага немца, а фотаапарат — за невядомы від зброі. Яна сказала фотакарэспандэнту, што калі ён вырашыў забіць, то няхай хутчэй, не мучыць.

На здымку на заднім плане бачны сілуэт чалавека — гэта цётка Хадосся. 

Вера Салановіч. Фота: Сямён Альперын

Пазней фотакарэспандэнт, які зрабіў гэты здымак у Азарычах, прыязджаў у вёску, хацеў убачыць Веру. 

Але цётка і маці не пусцілі яе. «Мне так хацелася сустрэцца з ім. Але страх быў вельмі моцны», — казала Вера. Страх — распавядаць пра канцлагер, бо за тры дні, якія яе бацька правёў у нямецкім палоне, ён атрымаў 15 год лагераў і быў адпраўлены на Волга-Дон. Не дапамаглі франтавыя ордэны і медалі. Дадому ён вярнуўся толькі пасля смерці Сталіна, пазней быў рэабілітаваны. 

«Маці забараняла мне расказваць, што я была ў канцлагеры. Гэта быў час, пра які ў нас, беларусаў, прынята казаць «галеча». Не было нічога, жыццё пачыналі з ніткі і іголкі», — распавядала журналістам у 2023 годзе Вера. 

Пазней Вера выйшла замуж і пераехала ў Бабруйск, дзе і жыла ўсе гэтыя гады.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
68
Абуральна
1
30.05.2024
бабруйчанін, мая маці як раз 1941 была там з усёй вёскай. А бабуля расказвала, як сяло забралі машынамі вайсковымі і усіх завезлі, білі калі не хацелі ісці, ну і у канцлагеры на зямлю хлеб кідалі . там іх выводзілі з канцлагера па мірным полі і кабета каля іх выбухнула. Ну а так зразумела ніхто за саветамі не прызнаваўся таксама.
0
Кабета выбухнула/адказаць/
30.05.2024
Spontaneous combustion?
30.05.2024
Няшчасная жанчына. Пачала жыць у канцлагеры і ў ім жа пакінула гэты свет. Але разуменне пра абодвух антычалавечых акупантаў мела, тэлевізарам такое не вытравіш. Вечны спакой дай ёй, Божа.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930