Знайсці
30.05.2024 / 13:3617РусŁacБел

Лаўроў: Перадача Кіеву F-16 будзе сігналам у ядзернай сферы

Разам з тым міністр замежных спраў Расіі лічыць, што пастаўкі амерыканскіх знішчальнікаў украінскай арміі, як і іншай ваеннай тэхнікі, нічога не зменяць на фронце.

Знішчальнікі F16. Фота: Tsafrir Abayov / AP

Перадача Украіне самалётаў F-16 будзе разглядацца, як наўмысны сігнал у ядзернай сферы, заявіў у інтэрв'ю РІА Навіны кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.

Паводле яго слоў, гэтыя Амерыканскія баявыя самалёты пэўны перыяд часу былі асноўным сродкам дастаўкі ў сумесных ядзерных місіях Паўночнаатлантычнага альянсу.

«Таму не можам не разглядаць пастаўку гэтых сістэм кіеўскаму рэжыму як наўмыснае сігнальнае дзеянне NATO ў ядзернай сферы», — растлумачыў расейскі міністр.

Пры гэтым Лаўроў адзначыў, што такімі дзеяннямі Злучаныя Штаты і краіны альянсу спрабуюць даць зразумець, што ва Украіне яны гатовыя на ўсё.

Пасля чаго дадаў, што пастаўкі амерыканскіх знішчальнікаў украінскай арміі, як і іншай ваеннай тэхнікі, нічога не зменяць на фронце. 

«Гэтыя самалёты будуць знішчацца, як і іншыя віды ўзбраенняў, якія пастаўляюцца краінамі NATO ва Украіну», — запэўніў кіраўнік МЗС РФ.

Чытайце таксама:

Першыя ўкраінскія пілоты завяршылі навучанне працы на знішчальніках F-16 у ЗША

Швецыя перадасць Украіне два самалёты радыёлакацыйнай разведкі ASC 890. Што гэта за самалёты?

Большая частка дапамогі ад ЗША паступіць ва Украіну толькі летам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
6
Ха-ха
37
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5
0
масковская лимита /адказаць/
30.05.2024
Максим Дизайнер, руснявое, ты Харьков пытаешься 3 года взять, а Брюссель с Вашингтоном тебе придеться бомбить только во влажных снах. 
31.05.2024
Ядерный апокалипсис для Европы начинает выглядеть всё более реальным и практически неизбежным... 
0
курчатка/адказаць/
31.05.2024
Квох-квох-квох!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930