Ангарскі маньяк, які забіў больш за 80 жанчын, папрасіўся ваяваць ва Украіне
Міхаіл Папкоў — былы міліцыянт, які забіў больш за 80 жанчын. У інтэрв'ю дзяржаўнаму іркуцкаму тэлебачанню ён заявіў, што хоча паехаць ваяваць.
Скрыншот відэа
Апошнія гады Папкоў адбываў пакаранне ў калоніі для асуджаных на пажыццёвае пазбаўленне волі ў Мардовіі. Цяпер яго этапавалі ў Іркуцк, бо маньяк прызнаўся ў забойствах, у якіх раней не быў абвінавачаны.
— Якая ў вас мара? — спытаў у Папкова карэспандэнт «Весці. Іркуцк».
— У армію трапіць. <…> Я яшчэ магу сумнявацца, не сумнявацца. Гэта палова справы. Але мне яшчэ ніхто не можа прапанаваць. Калі сваю вайскова-ўліковую спецыяльнасць узяць, то я так думаю, што яна цяпер дастаткова запатрабаваная, хоць цяпер, напэўна, ужо больш сучаснае гэта ўсё: радыёэлектроніка і гэтак далей. Але я хоць 10 гадоў у турме знаходжуся, агулам думаю, што гэта не так складана будзе хутка вывучыць.