Знайсці
09.01.2023 / 12:0424РусŁacБел

Агучаная колькасць супрацоўнікаў КДБ Беларусі

Колькасць супрацоўнікаў КДБ Беларусі складае да 10 тысяч чалавек. Пра гэта паведамляецца ў артыкуле, апублікаваным у часопісе «Разведчык» Службы знешняй разведкі Расіі, які выйшаў у снежні, звярнуў увагу reform.by.

У артыкуле пазначана, што «агульная колькасць супрацоўнікаў КДБ Рэспублікі Беларусь не перавышае 10 000 чалавек». У матэрыяле згадваецца, што на пачатак 2022 года камітэт падтрымліваў кантакт з 46 замежнымі спецслужбамі.

Прыводзіцца і структура КДБ. Пералічаны асноўныя структурныя падраздзяленні:

Галоўнае ўпраўленне контрразведкі;

Галоўнае ўпраўленне знешняй разведкі;

Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з карупцыяй і аргзлачыннасцю;

Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам;

Упраўленне міжнароднага супрацоўніцтва;

тэрытарыяльныя падраздзяленні (шэсць упраўленняў па абласцях).

«У прафесійным асяроддзі Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь мае рэпутацыю эфектыўнага ведамства, супрацоўнікі якога паспяхова спраўляюцца з пастаўленымі задачамі і дамагаюцца высокіх вынікаў у процідзеянні дэструктыўным памкненням заходніх дзяржаў. У рамках міжнароднага супрацоўніцтва беларускія чэкісты вядуць абмен інфармацыяй па праблематыцы міжнароднага тэрарызму і арганізаванай злачыннасці з шырокім колам партнёраў — ад суседзяў па СНД да ЗША, Вялікабрытаніі і Кітая. Прычым замежныя сувязі КДБ Рэспублікі Беларусь пастаянна пашыраюцца: на пачатак 2022 года падтрымліваўся кантакт з 46 замежнымі спецслужбамі», — гаворыцца ў артыкуле.

У артыкуле таксама паведамляецца, што СЗР РФ і КДБ наладзілі «цесную каардынацыю» па такіх напрамках, як «выяўленне і спыненне падрыўной дзейнасці Захаду, бяспека ў інфармацыйнай сферы і барацьба з гібрыднымі пагрозамі». Яшчэ адзін напрамак супрацоўніцтва — падрыхтоўка кадраў для беларускіх спецслужбаў у Акадэміі знешняй разведкі СЗР.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
6
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
46
0
Woodoo Cult /адказаць/
10.01.2023
Самуил, не нужно. Всех на Окрестина. По 20 в камеру.
0
настя рыбка/адказаць/
10.01.2023
кгб рб частная компания ?
сделаю вид, что я удивлена, и что не знаю, чья
0
даведка/адказаць/
10.01.2023
КГБ до нового года всегда входил в структуру правительства, а с нового года переподчинён лично Лукашенко.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031