Знайсці
20.12.2022 / 19:552РусŁacБел

Ілья Міронаў выйшаў на волю пасля 12 сутак арышту

Пра сваё вызваленне паведаміў сам Міронаў у фэйсбуку.

«Арыштавалі за падпіску на экстрэмісцкія суполкі ў фэйсбуку. Выйшаў сёння ў 18:10», — напісаў Ілья Міронаў.

Паводле слоў актывіста, ягоны тэлефон канфіскавалі.

Незадоўга да гэтага Міронаў адбыў 5 сутак арышту паводле арт. 19 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі).

Варта адзначыць, што пракуратура запатрабавала перагляду справы Ільі Міронава за «распальванне варожасці», паводле якой ён быў асуджаны на паўтара года зняволення.

Падчас следства валанцёр правёў амаль год у СІЗА да суда — гэты тэрмін быў прызнаны адбытым, пасля чаго Ілья адправіўся дадому проста з залы суда.

Чытайце таксама:

Валанцёр Ілья Міронаў: Вады ўвечары наогул не давалі піць

«Абыходзіліся горш, чым з крымінальнікамі». Ілля Міронаў расказаў, як правёў свае суткі за падпіску на «экстрэмісцкі» паблік

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
3
Павлик /адказаць/
21.12.2022
Здоровый психически развитый индивидуум всегда будет пытаться избежать тюрьмы….но не все
0
Тэкля/адказаць/
21.12.2022
Ніякай інфармацыі ў фэйсбуку на старонцы Іллі аб яго вызваленні няма
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера