Знайсці
22.11.2022 / 13:46РусŁacБел

У школах Латвіі хочуць забараніць урокі рускай мовы

Міністэрства адукацыі і навукі Латвіі плануе з 2026/2027 навучальнага года забараніць школьнікам выбіраць рускую мову ў якасці другой замежнай, піша Бі-бі-сі.

Фота: internationalwealth.info

Згодна з планам, другой замежнай мовай ва ўсіх навучальных установах краіны можа быць толькі адна з афіцыйных моў ЕС. Выключэнне будзе зроблена для моў, вывучэнне якіх рэгулюецца асобнымі міжурадавымі дамовамі.

Паколькі руская мова не з'яўляецца мовай ЕС і не фігуруе ў адпаведных міжнародных дагаворах, фактычна гэта азначае забарону на яе вывучэнне ў школах як другой замежнай.

На сённяшні дзень першую замежную мову ў латвійскіх школах вучаць ужо з першага класа, і часцей за ўсё гэта англійская.

Другую замежную пачынаюць вучыць з чацвёртага класа, і яе выбар заканадаўча пакуль ніяк не рэгулюецца. Больш за тое, як паказала праведзенае ў 2021 годзе апытанне, амаль у палове латвійскіх школ ніякага выбару няма: больш чым у 300 школах у якасці другой замежнай прапануецца толькі руская.

У Міністэрстве адукацыі Латвіі зыходзяць з таго, што запланаваныя змены «будуць спрыяць паўнавартаснаму ўключэнню моладзі ў адукацыйную прастору Еўропы».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031