Знайсці
21.11.2022 / 15:57РусŁacБел

Яшчэ аднаго палітвязня збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым

Па інфармацыі праваабаронцаў, адміністрацыя папраўчай калоніі № 22 хоча ўзмацніць пакаранне чарговаму палітвязню. Так, у судзе Івацэвіцкага раёна 23 лістапада будзе разглядацца справа аб пераводзе Аляксандра Раентава ў турму і змене ўмоў рэжыму.

Рашэнне будзе прымаць суддзя Сяргей Кухацкавалец. Вядома, што ў чэрвені палітвязня змяшчалі ў ПКТ. 

Нагадаем, Раентаў першы раз быў жорстка затрыманы 29 жніўня ў тралейбусе разам са сваёй сястрой Наталляй. Відэа затрымання разляцелася па СМІ і сацыяльных сетках. Тады Аляксандр атрымаў арышт, на яго сястру завялі крымінальную справу.

Па крымінальнай справе ён быў затрыманы ў пачатку снежня. Яго абвінавацілі па арт. 342 КК і па арт. 363 КК. 17 мая 2021 года Аляксандра пакаралі 5 гадамі калоніі.

Падтрымайце палітвязня: ПК № 22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Аляксандр Сяргеевіч Раентаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031