Знайсці
20.11.2022 / 09:124РусŁacБел

Маск аднавіў акаўнт Трампа ў Twitter па выніках апытання

Раней у Twitter-акаўнце Маска завяршылася галасаванне наконт разблакіроўкі старонкі Трампа, 52% удзельнікаў выказаліся «за».

Свае галасы аддалі больш за 15 мільёнаў карыстальнікаў, а ўбачылі апытанне 134 мільёны, удакладніў Маск. Таксама пад апытаннем прадпрымальнік пакінуў твіт з лацінскай фразай Voz Populi, Vox Dei — «Голас народа — голас Божы». Яе ж ён напісаў у твіце, у якім абвясціў аб планах разблакіраваць акаўнт Трампа.

Незадоўга да заканчэння апытання Маск паведаміў пра напад на яго «арміі ботаў і троляў».

«Некалькі цікавых урокаў для чысткі будучых апытанняў», — дадаў прадпрымальнік.

Reuters піша, што сам Трамп не ўбачыў «ніякіх прычын» вяртання ў сацсетку.

Сацсетка назаўжды заблакіравала акаўнт тады яшчэ дзеючага прэзідэнта ў студзені 2021-га года, пасля штурму Капітолія, «з-за рызыкі далейшага падбухторвання да гвалту». У Трампа было амаль 90 мільёнаў падпісчыкаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5
20.11.2022
Как же скучно, даже ожидаемо! Для этого он и купил Твиттер, для этого и отказался дальше давать бесплатный интернет Украине. Делает он все это не из-за денег, а под угрозой жизни: фсбшники ему довели, что его деньги не помогут и не защитят.
0
Лелик/адказаць/
20.11.2022
Очередной полезный идиот Кремля
0
Нина/адказаць/
21.11.2022
Асилум,Табах - трампист. Вы тоже? А я из тех, кто "докапывается". Между прочим, в данном случае это вряд ли vox populi, потому что 15 млн - всего 11% от 134 млн увидевших опрос.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера