Знайсці
19.10.2022 / 09:19РусŁacБел

Мінабароны Вялікабрытаніі: чацвёра з пяці расійскіх генералаў, што камандавалі расійскім уварваннем, звольненыя

Штодзённая зводка брытанскай разведкі ў сераду прысвечана праблемам, звязаным з камандаваннем расійскай арміі, з якімі сутыкнуліся да канца восьмага месяца вайны.

Да канца восьмага месяца вайны асноўныя часткі ваеннага кіраўніцтва Расіі ўсё менш паспяхова спраўляюцца са сваімі функцыямі. На тактычным узроўні, верагодна, вастрэй адчуваецца недахоп здольных малодшых афіцэраў для арганізацыі і кіраўніцтва нядаўна мабілізаванымі вайскоўцамі.

Мяркуючы па сведчаннях відавочцаў, стральба на палігоне ў Белгародскай вобласці 15 кастрычніка магла адбыцца пасля абразлівых каментароў аднаго з афіцэраў у адрас навабранцаў з ліку этнічных меншасцяў (гэтая інфармацыя нікім не была пацверджана). Дрэннае камандаванне на ўзроўні малодшых афіцэраў, верагодна, пагаршае і без таго дрэнны маральны стан і згуртаванасць падраздзяленняў у многіх частках расійскіх сіл, лічаць аўтары зводкі.

Чатыры з пяці генералаў, якія ажыццяўлялі аператыўнае камандаванне на розных этапах уварвання ў лютым 2022 года, да цяперашняга моманту звольненыя. Іх замены пакуль мала што змянілі для паляпшэння баявых характарыстык расейскіх узброеных сіл. Адсутнасць пераемнасці ў камандаванні, верагодна, будзе больш разбуральным, чым магло б быць у іншых краінах, паколькі, згодна з расійскай ваеннай дактрынай, распрацоўка планаў у асноўным ажыццяўляецца асабіста камандуючым.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
14
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031