Знайсці
17.10.2022 / 19:533РусŁacБел

Бойня №5 Вонэгута: мабілізацыя, бамбардзіроўкі, палон і чужая вайна. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча

Андрэй Хадановіч працягвае разважаць пра беларускую і сусветную літаратуру. Гэтым разам ён гаворыць пра адну з найлепшых і самых актуальных антываенных кніг для нас сёння, якая назаўсёды адбівае жаданне ваяваць — «Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак» амерыканскага пісьменніка Курта Вонэгута.

Сёння Хадановіч расказвае:

— чаму бамбардзіроўкі Дрэздэна — гэта жах, які не павінен быў здарыцца;

— чым кніга Вонэгута адрозніваецца ад лепшых ваенных твораў беларускіх літаратараў;

— чаму ў «Бойні №5» няма персанажаў накшталт Рэмба ці іншых звычайных герояў на вайне;

— навошта аўтар заўсёды ўжывае ў кнізе фразу «Во як бывае» і што гэта ўвогуле значыць;

— чаму кожны чалавек на вайне — гэта перш за ўсё чалавек, і ў якой сцэне кнігі гэта гучыць найбольш яскрава.

Вось некалькі думак з новага відэа:

Пасля 24 лютага мне актыўна задавалі пытанне: «Чым беларуская ваенная літаратура адрозніваецца ад расійскай?» У найлепшых сваіх праявах беларуская літаратура, безумоўна, не пра «можам паўтарыць», а пра «ніколі больш». Героі ў ёй рэдка перамагаюць ці выжываюць. Герой Вонэгута выжывае, але зусім не такім, як у гэту вайну ўвайшоў. Добры антываенны твор самім зарадам абсурду, самой агідай да бесчалавечнасці апісанага мусіць перадаць гэту агіду чытачу. У такім сэнсе Курт Вонэгут належыць да той жа традыцыі, што і беларуская антываенная літаратура, каб не адно істотнае адрозненне — трагічны свет Вонэгута яшчэ і смешыць чытача.

Вонэгут дае ў сваім рамане слова розным гісторыкам вайны, якія альбо цынічна паўтараюць, што бамбардаванне безабароннага горада Дрэздэна было патрэбна як псіхалагічны ўціск, эфектыўны сродак хутчэй скончыць вайну. Нічога вам не нагадвае? З іншага боку, іншыя гісторыкі пачынаюць казаць на ўсе лады ў Вонэгута, што ім, канешне, шкада 130 тысяч знішчаных мірных жыхароў Дрэздэна, але яшчэ больш шкада тых мільёнаў ахвяр нацызму, у адказ на злачынства якіх яны здзейснілі сваю спецаперацыю. Зноў-такі, нічога не нагадвае вам гэта цынічная арыфметыка?

Калі нам сёння будуць казаць пра чалавечыя каштоўнасці, пра гуманізм і бла-бла-бла, памятаем, што грашовыя інтарэсы і бізнэс — гэта тое, пра што менш гаворыцца, але палітыкі па-ранейшаму кіруюцца тымі ж прынцыпамі і прыярытэтамі каштоўнасцяў для сабе і ў часы жахлівай вайны. Не пытайцеся, чаму дагэтуль не закрытае неба над Украінай.

Курт Вонэгут быў упэўнены, што ёсць рэчы, якія немагчыма знішчыць у чалавека ніякім злом. Чалавечнасць перамагае нават у самых бесчалавечных умовах, таму глядзім новае выдатнае відэа ад Андрэя Хадановіча, ставім падабайкі, каментуем і дзелімся выпускам з сябрамі і сяброўкамі.

Глядзіце таксама:

«Чума» Альбера Камю і наша сучаснасць. Новае відэа Андрэя Хадановіча

«Што не так з беларусамі?» — балючая тэма Купалы. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча

Беларус супраць украінца на чужой вайне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

label.reaction.like
4
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
1
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
2
1
Мікула/адказаць/
17.10.2022
Ну, пераказаў змест... І што?
17.10.2022
мой найлюбімейшы пісьменнік. але гэты твор вось не чытала
0
антисвета/адказаць/
17.10.2022
"В ночь на 25 августа 1940 года десять немецких самолётов, сбившись с курса, по ошибке сбросили бомбы на окраину Лондона. В ответ на это в ночь с 25 на 26 августа 1940 г. британская авиация бомбила Берлин. До 7 сентября было произведено семь налётов на немецкую столицу.
«Блиц» на Лондон был объявлен актом возмездия за налёты на Берлин. Он начался в ночь с 6 на 7 сентября 1940 г. и налёты продолжались непрерывно до 13 ноября 1940 г. силами от 100 до 150 средних бомбардировщиков."
вось прыкладна так была адчынена скрыня Пандоры - бамбардзіроўкі жылых кварталаў у Еўропе.
а скончылася ўсё Хірасімай і Нагасакі. атамные бомбы скідваць на жылыя кварталы таксама спачатку нібы не збіраліся...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031