Знайсці
01.09.2022 / 10:261РусŁacБел

Наталлю Ганчарэнка асудзілі да 3 гадоў «хіміі» і вызвалілі ў зале суда

31-гадовую Наталлю Ганчарэнка затрымалі 31 мая 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ).

У «пакаянным відэа», якое з’явілася на праўладных тэлеграм-каналах, яна «прызналася» ў тым, што перакрывала рух транспарту падчас жнівеньскіх акцый пратэсту ў 2020 годзе, была падпісаныя на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, а таксама зарэгістравалася ў плане «Перамога».

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 30 жніўня суддзя Юрый Машкетаў пачаў разглядаць справу палітзняволенай. Учора Наталлі быў агучаны прысуд: тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хіміі»). Яе вызвалілі ў зале суда.

Вядома, што на працэсе «Мінсктранс» выставіў іск за пяць эпізодаў на 98 тысяч рублёў — яго вынеслі ў асобную грамадзянскую вытворчасць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
9
0
Железный Дровосек /адказаць/
01.09.2022
Никто не ожидал,что совок схлопнется в один день. А ведь может статься так,что сам минсктранс будет выплачивать компенсации Наталье. За трусость,подлость и угодничество перед колхозником.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031