Знайсці
28.08.2022 / 20:355РусŁacБел

«У латышоў — Даўгава, у літоўцаў — Нёман, а ў нас усе рэкі вядуць па-свойму»

Музыка, публіцыст і перакладчык Алесь Мікус, наведаўшы днямі Падзвінне і пакупаўшыся ў мясцовых вадаёмах, выйшаў на роздумы пра мінуўшчыну і сучаснасць, якімі падзяліўся ў фэйсбуку. 

Від на Дзвіну з Запалоцця. Фота са таронкі ў фэйсбуку Алеся Мікуса 

«Калі пакупаўся ў Дзвіне-Даўгаве ў Полацку з'явілася, а калі плаваў у Расонскім возеры, узмацнела вось якая думка.

Латышам лягчэй быць адзінымі яшчэ і таму, што ім дапамагае магутнае даўгаўскае цячэнне, бо працінае і «забірае з сабой» усю Латвію. У літоўцаў таксама ёсць Нёман.

У нас тут не так. На Падзвінні думкі плывуць у адзін бок. Нёман вядзе па-свойму. Дняпро і Сож, тым больш Прыпяць (зусім мне мала знаёмая) — па-свойму. У Пружанах Мухавец, у Берасці ён у Буг уцякае, там зусім мікрарэгіён.

Думаецца, мы недаацэньваем ролю цячэнняў буйных рэк у (дэз)інтэграцыі прасторы. 

Плямёны, відаць, арыентаваліся на басейны рэк, не? Ну, «крывічы»-латгалы і «радзімічы» пасожскія — дакладна так.

Падумалася пра канцэпт, візію краіны як (пост)племяннога саюза. А інакш што іх, такіх рознанакіраваных іхнай калектыўнай душою, яднае? Пераспеўваючы Канта: «г» фрыкатыўнае на языку і мінская палка над галавой?»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
22
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
8
3
Сава/адказаць/
29.08.2022
Обычно и столица находится на главной реке: Варшава Висла, Вена Дунай, Париж Сенная, Лондон Темза. По этой логике нужно писать оды Свислочи?) Хотя река прородитель это скорее Двина, если брать от Полоцка. Ибо Смоленск пока не наш
5
Valadzimir/адказаць/
29.08.2022
Закранутая тэма, як здаецца, вельмі цікавая тым, што... абвяргае існаваньне ў старажытнасьці так званага "беларускага этнаса". Калі зыходзіць з таго, што менавіта буйныя рэкі са шматлікімі прытокамі аб'ядноўвалі плямёны у этнасы, то з гэтага, здаецца, відавочна вынікае, што чыста этнічныя працэсы павінны былі б прывесьці да аб'яднаньня плямёнаў і ўтварэньня племянных саюзаў па ўсёй даўжыні, на ўсёй тэрыторыі басейнаў буйных рэк: па Заходняй Дзьвіне - палачанаў і полацкіх крывічоў з латгаламі-латышамі; па Прыпяці-Дняпру - драгавічоў з драўлянамі і палянамі; па Нёману - жыхароў гарадзеншчыны і яцьвягаў з аўкштайтамі і жэмайтамі (ліетувісамі) і г.д.  І таму гіпотэза аўтара артыкулу пра "беларусаў", як племянны саюз, як здаецца, выглядае абсалютна штучнай - зь якой прычыны жыхарам "рознанакіраваных"  частак басейнаў розных рэк магло захацецца аб'яднацца?
Відавочна, што аб'яднаць іх насуперак "цэнтрабежнаму" прыродна-геаграфічнаму фактару, і стварыць зь іх новы адзіны этнас, магла толькі агульная дзяржава. І гэта, як вядома, было Вялікае Княства Літоўскае, створанае , як і старажытнаруская дзяржава, некарэнным, "зьнешнім" племем - мігрантамі з заходнеславянскіх земляў люцічамі-лютвой-літвой. І вось гэты новы этнас, які паступова за некалькі стагоддзяў сфармаваўся ў ВКЛ і атрымаў назву літвіны, як вядома, потым, пасьля зьшчэньня ВКЛ, быў перайменаваны (большая яго частка) ў "белоруссов-беларусаў", якія былі абвешчаны "этнасам", "всегда" жыўшым на гэтай тэрыторыі у выглядзе некалькіх плямёнаў.
1
Суповой пакетик/адказаць/
29.08.2022
баж і жук в натуре, НН только ПЕРЕПЕЧАТЫВАЕТ забавный текст "публициста и переводчика" (интересно, как он умудряется что-то переводить с таким вот уровнем владения словом), - поэтому к ЖУРНАЛИСТАМ претензий тут быть не может...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера