Знайсці
29.04.2024 / 14:0410РусŁacБел

Ці ёсць шанец на адлігу да сыходу Лукашэнкі? Разважае Чалы

Аналізуючы Усебеларускі народны сход, эканаміст Сяргей Чалы выказаўся пра перспектывы пераменаў у краіне. І патлумачыў свой прагноз пра тое, што Лукашэнка не пойдзе на наступныя выбары.

Лукашэнка цяпер яшчэ і ўзначальвае Усебеларускі народны сход. Фота: Gavriil Grigorov Sputnik Kremlin Pool Photo via AP

Ці спыніць Лукашэнка рэпрэсіі?

Разважаючы пра тое, ці чакаць адлігі пры Лукашэнку, Сяргей Чалы ў эфіры Deutsche Welle прапануе паглядзець на сітуацыю з боку двух суб'ектаў, ад якіх усё залежыць. Гэта заказчык — Лукашэнка — і выканаўцы — сілавікі.

Лукашэнка, заўважае Чалы, пасля 2020-га працягвае трымацца версіі пра тое, што «ніякай самаарганізацыі народу не было, гэта ўсё змова». На практыцы гэта азначае працяг пошуку ворагаў:

«Бачных ворагаў ці пасадзілі, ці рэпрэсавалі, ці выгналі. Але сітуацыя не змянілася. Значыць ёсць нябачныя ворагі. Трэба працягваць іх шукаць. Стандартная логіка любых рэпрэсій, якія заснаваны на канспіралагічнай карціне свету».

Падобным чынам выглядае сітуацыя і з пункту гледжання выканаўцаў-сілавікоў. «Чаму яны будуць спыняцца? Яны толькі цяпер радасць і атрымліваюць, — гаворыць Чалы і адзначае, што змены несумненна адбудуцца пасля сыходу Лукашэнкі:

Мы ведаем, што ніякі персаналісцкі рэжым не транслюецца. Пасля яго адбудзецца абсалютна поўная рэвізія таго, што ён зрабіў. Адбудзецца аналаг XX-га з'езду. <…> І гэта Лукашэнка вельмі добра разумее. <…> Таму ён вынаходзіць шматлікія канструкцыі і ідэі, якія, як яму падаецца, былі б здольныя трансляваць яго курс і пасля яго».

Аднак, падкрэслівае Чалы, ніякага працягу курсу не будзе: «Любы наступны кіраўнік пасля яго будзе шукаць сваю ўласную легітымнасць. І гэты пошук будзе адбывацца менавіта ў тым, што «пры мне будзе ўсё зусім інакш».

@nashanivanews Кепскі прагноз ад Сяргея Чалага #чалый#лукашенко#беларусь#беларускаямова#беларусьновости#политика#белорусы#нашаніва♬ оригінальний звук - Classical Music

Лукашэнка працягвае думаць пра транзіт улады

Сяргей Чалы раней выказваў меркаванне, што Лукашэнка не пойдзе на прэзідэнцкія выбары ў 2025 годзе. Па яго словах, такая версія была ім выказанае наўмысна, каб прымусіць улады ўжо цяпер адказваць на гэта пытанне.

Згадваючы выступленне Лукашэнкі на Усебеларускім народным сходзе, эканаміст звяртае ўвагу, што палітык адказаў на гэта пытанне тры разы. І кожны раз цалкам супрацьлегла:

«Ён расказаў усе версіі, якія толькі магчымы. І ўсе, як потым сказала прапаганда, адназначныя. Іншымі словамі, ён усё яшчэ працягвае думаць. Ніякага адказу ён не даў».

Чытайце таксама:

Чалы: Лукашэнка не будзе балатавацца на наступных выбарах

Чалы патлумачыў, чым быў карысны Мясніковіч у час працы з Лукашэнкам

Мы не бачым ніякіх прыкметаў падрыхтоўкі да транзіту ўлады Лукашэнкам — палітолаг

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
10
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
16
0
всё возможно/адказаць/
29.04.2024
Боже мой, о какой оттепели речь ??? Если оттепель в том, чтобы стать теми же россиянами в составе России, но с российским рублём, российскими налогами, российскими нуворишами во власти, но под соусом демократии, тогда да, оттепель русского мира, на месте уничтоженной Беларуской Беларуси, возможна. Как и в русифицированной Бурятии, Якутии, Черкесии и т.д. и т.п. под видом исконного русского мира.
0
Влад/адказаць/
30.04.2024
Как говорится - "дурень думкой богатеет"!
0
Сымон/адказаць/
02.05.2024
Злы Беларус, з фазавым пераходам усё нармальна. І масавы тэрор тут нічога не зробіць. Лукашэнка адчувае, што вяртанне ўзад немагчымае, таму ўжо паграджае рэпрэсіямі нават сваім вышэйшым чыноўнікам. А тое, што ён улез у вайну (што бы ён там не адказваў пуцінскаму прыдворнаму халую Калеснікаву) - пахавае яго ўладу без варыянтаў.
Эфект допінга ваеннага кейнсіянцтва, які зрабіў часовы эканамічны пад'ём у расейскім ВПК і рэха якога закранула беларускі ВПК - прайшоў свой пік і паступова сыходзіць. А эфект санкцый - паступова нарастае.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031