Знайсці
14.08.2022 / 20:094РусŁacБел

Кавалеўскі: Не трэба пакуль рабіць маштабных высноў, такія інцыдэнты здараліся і раней

Выданне «Зеркало» даведалася ў прадстаўніка Святланы Ціханоўскай па міжнародных справах Валерыя Кавалеўскага, чаму яго не ўпусцілі ва Украіну.

Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па міжнародных справах, а цяпер таксама член Аб'яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі 1 жніўня адправіўся ва Украіну — планаваў наведаць Кіеў цягам некалькіх дзён, каб сустрэцца з дыяспарай і правесці працоўныя сустрэчы. Але на польска-ўкраінскай мяжы яму адмовілі ва ўездзе.

Сам прадстаўнік дэмсілаў не бачыць у гэтым нічога экстраардынарнага і ўдакладняе: украінцы яго ўжо разварочвалі.

З пачатку вайны ва Украіне Кавалеўскі наведаў гэтую краіну не менш за восем разоў. Паводле яго слоў, ужо здаралася так, што яго не ўпускалі на тэрыторыю Украіны з першай спробы.

«Такія інцыдэнты адбываліся і раней, прычым не толькі са мной, але і з іншымі маімі калегамі.

Бывала, што нас здымалі з цягніка, мы чакалі раніцы, калі прачнецца Кіеў, СБУ дасць дабро на праезд. Але ўсё дазвалялася і мы заязджалі ва Украіну. Аднойчы была сітуацыя, калі мяне не пусцілі ва Украіну і адправілі назад у Польшчу. Тады я зрабіў другую спробу на наступны дзень і нармальна праехаў ва Украіну. Прычым была тая ж самая змена [на мяжы], такі ж пакет дакументаў, як і заўсёды», — расказвае Валерый Кавалеўскі.

Дакладных прычын адмоў прадстаўнік дэмсілаў не ведае. Але мяркуе, што гэта можа быць звязана са збоямі ў сістэме, эксцэсамі выканаўцаў ці нейкімі іншымі абставінамі. Адмаўляючы ва ўездзе, памежнікі не ўнікаюць у падрабязнасці, але звычайна ківаюць на недастатковасць падстаў для ўезду ў краіну.

«Гэтым разам, калі мяне не пусцілі, у мяне быў дэфіцыт часу, і я не стаў паўтараць спробу. Мне трэба было вяртацца на канферэнцыю ў Вільні.

Але прычыны, якія мне падалі, былі падобныя да папярэдніх: яны не ўбачылі дастатковых падстаў для майго знаходжання ва Украіне, — кажа Кавалеўскі.

Аднак у цяжкасцях з перасячэннем межаў Кавалеўскі не вінаваціць Кіеў. Ён кажа, што ў аснове такога становішча спраў «ляжыць рашэнне Лукашэнкі ўцягнуць Беларусь у вайну і з-за гэтага памянялася стаўленне да ўсіх грамадзян краіны з боку Украіны».

«Важна разумець, што для Украіны цяпер усе грамадзяне Беларусі з'яўляюцца прадстаўнікамі краіны-агрэсара. З нас асабліва пытаюцца.

На нас [украінцы] глядзяць па-асабліваму і вельмі старанна правяраюць носьбітаў беларускіх пашпартоў. Менавіта таму ва ўсіх беларусаў узнікаюць такія праблемы, незалежна ад таго, прыватныя гэта асобы ці афіцыйныя прадстаўнікі.

Так што справа не ў тым, што вылучылі з натоўпу менавіта мяне і адмаўляліся ўпусціць. Тое, што такое адбылося з прадстаўніком Офіса Святланы Ціханоўскай, надае гэтаму пэўную афарбоўку, але я ўсё ж не спяшаўся б рабіць нейкія маштабныя высновы, паколькі пакуль рэальная прычына адмовы незразумелая.

Пра адмову ва ўездзе прадстаўнік лідара дэмсілаў праінфармаваў партнёраў, дзяржструктуры ў Кіеве. Наступную паездку, кажа, ён будзе планаваць пасля таго, як атрымае тлумачэнні аб прычынах адмовы ва ўездзе або запэўніванні аб тым, што перасячэнне мяжы пройдзе без праблем.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
3
Ха-ха
10
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
8
4
атож/адказаць/
14.08.2022
Беларус косьць ад косьці. Ну не пусьцілі. Ну нічога не зробіш. Ды й другіх не пускаюць. А мо так і трэба?
1
Мангол/адказаць/
14.08.2022
Дыпламатычна. Словы сапраўднага дыпламата. Калі вайна, бывае і так. Гэта і ёсць міністр замежных спраў.
5
Вадя/адказаць/
15.08.2022
А дело было так : позвонила Светлана и сообщила, что у неё разыгралась мигрень и она забыла зачем посылала туда Ковалевского. Последний подозревает интригу со стороны неизвестного. Назовём его Франакам.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031