Знайсці
26.07.2022 / 16:084РусŁacБел

Аўтуховіч падаў ад слабасці і прасіў выклікаць хуткую, суддзя адмовіў са словамі: Вам проста трэба паесці

Мікалай Аўтуховіч настолькі знясілеў, што прасіў медыцынскай дапамогі проста на пасяджэнні. За гэта яго выдалілі з клеткі і спынілі працэс.

Пра знясіленасць Аўтуховіча, які 16-ы дзень працягвае галадоўку, напісала ў інстаграме яго дачка.

«Сёння турэмны доктар зноў заявіў, што стан бацькі дазваляе яму ўдзельнічаць у судовых пасяджэннях. Адвакат у чарговы раз заявіла хадайніцтва на агляд бацькі вонкавымі лекарамі, якое, натуральна, было адхіленае. Аналіз крыві, які бралі ў мінулы чацвер, 21 ліпеня, нібыта яшчэ не гатовы.

Тата (пакуль яго вялі на суд) упаў ад слабасці і стукнуўся аб кайданкі», — напісала дачка Аўтуховіча.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», на пасяджэнні 26 ліпеня Мікалай прасіў урача. Ён хацеў, каб выклікалі хуткую дапамогу, але суддзя Максім Філатаў адмовіў, сказаўшы, што Аўтуховічу «проста трэба паесці».

Пасля Мікалая Аўтуховіча выдалілі з пасяджэння і амаль адразу перанеслі працяг працэсу.

Заўтра ў судзе будзе перапынак, ён працягнецца ў чацвер.

«Групу Аўтуховіча», у якой 12 чалавек, судзяць па «тэрарыстычных» артыкулах Крымінальнага кодэкса. За кратамі яны знаходзяцца з канца 2020 года. 

Аўтуховіч 11 ліпеня абвясціў «сухую галадоўку». Ён патрабуе, каб яму пачалі перадаваць лісты ад сваякоў і іншых людзей.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
16
Абуральна
20
0
Пара/адказаць/
26.07.2022
Хронiкi расейскай фашысцкай акупацыi
0
Кажан/адказаць/
26.07.2022
Ну што ж. Калі чалавек памрэ пад час "працэсу" "судзьдзя" таксама станецца спаўудзельнікам забойства Няхай усе гэтыя "судзьдзі", "пракуроры", "сьледчыя", мянты рыхтуюцца да мінімум пажыцьцёвага зьняволеньня. Пасьля таго, як улада памяняцца трэба рыхтавацца да неадкладнае люстрацыі. Нішто не павінна быць забыта
1
Витольд/адказаць/
26.07.2022
Поесть сладкого хлеба
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031