Знайсці
18.05.2024 / 10:421ŁacБел

Пенсіянер з Дуброўна папрасіў у падлеткаў закурыць. Тыя падзяліліся цыгарэтай, але пасля збілі яго.

Цяпер 14-гадовым хлопцам пагражае сур'ёзны тэрмін.

Пажылы жыхар Дуброўна папрасіў у падлеткаў на вуліцы цыгарэту, гэта каштавала мужчыну здароўя.

64-гадовы гараджанін нападпітку ўвечары вяртаўся дадому. Па дарозе ён заўважыў кампанію юнакоў і стрэльнуў у іх закурыць. Хлопцы падзяліліся з пенсіянерам цыгарэтай, але потым два 14-гадовыя прыяцелі пайшлі за ім, сталі пацяшацца і здзекавацца з яго.

Зрэшты, словамі ўсё не абмежавалася: хлопцы адвялі мужчыну ў бок, павалілі на зямлю і збілі нагамі.

На наступны дзень суседка ўбачыла, што пенсіянер збіты, і выклікала хуткую. Медыкі паведамілі пра здарэнне ў міліцыю.

Аператыўнікі затрымалі падлеткаў. На іх завялі крымінальную справу за злоснае хуліганства. Максімальнае пакаранне за такі ўчынак — шэсць гадоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
ляхтарат/адказаць/
18.05.2024
Губазік падрастае
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930