Знайсці
30.05.2022 / 22:23РусŁacБел

«Плеяда у*банов», «Путин — с*ка», «Шойгу — профан». Расійскія палкоўнікі абмяркоўваюць кіраўніцтва сваёй арміі

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну у Расіі гучалі намеры ўзяць Кіеў за некалькі дзён. Гэтыя планы не ажыццявіліся. Цяпер ужо больш за тры месяцы ўкраінцы абараняюць сваю зямлю, а ў асяроддзі расійскіх вайскоўцаў нарастае напружанне. Праект Радыё Свабода «Схемы» атрымаў ад аднаго з разведвальных органаў Украіны эксклюзіўныя аўдыёзапісы, на якіх расійскія палкоўнікі абмяркоўваюць кіраўнікоў так званай «спецаперацыі» Расіі ва Украіне.

«Шойгу — полностью некомпетентный профан», «Путин — с**а, ёб***й пи***ас», «Дворников — вообще легенда по уе**нству», «наплодили целую плеяду лизоблюдов-уе**нов». Таксама ў размове яны спрабуюць апраўдаць ваенныя злачынствы арміі РФ тэзісамі расійскай прапаганды, якія лёгка развенчваюцца.

Журналісты атрымалі звесткі, з дапамогай якіх удалося ідэнтыфікаваць суразмоўцаў і пацвердзіць сапраўднасць запісаў. Адзін — палкоўнік РФ, які кіраваў ракетнымі дывізіёнамі пры абстрэле Марыупаля ў 2015-м, тады загінула 30 мірных жыхароў. Другі — ваенны медык, родам з Вінніцкай вобласці, мае нямала сваякоў ва Украіне. Ён жа падчас размовы заклікаў абстрэльваць грамадзянскія аб'екты і мірных жыхароў: «Тратьте, н***й, эти бомбы, кидайте их, н***й. Даже если не туда попали, пусть начинают бояться, еб***те по вокзалам, еб***те по железным дорогам, еб***те, б***ь».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
9
Ха-ха
12
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
92
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031